Если уж мы сравниваем, то практически во всей Европе, включая Чехию, Словакию и Польшу, политическая активность людей очень даже высока
А на падставе чаго ў вас склалася такое ўражанне?
Мне здаецца, што людзі збольшага аднолькавыя паўсюль. Іх не можа цікавіць палітыка, як такая. Яе на хлеб не намажаш. Яна пачынае турбаваць абывацеляў роўна тады, калі тычыцца іх беспясярэдне.
Свабоды болей - так, але актыўнасці... Я не магу сказаць, што ў мяне багаты досвед. Але з таго, з чым сутыкалася, тыя ж славакі, па мне, нічым ад нас не адрозніваюцца.
І дзяўчаты-эмігранткі пішуць, што да бэзавай зорачкі еўрапейцам палітыка, калі яна з іх асабістым жыццём не звязаная.
Не знаю, мне не видится правильным сравнивать кого бы то ни было, ну, например как можно сравнить испанских басков и белорусов?
Я недзе і згодная. Але, як вядома, усё пазнаецца ў параўнанні. Так і з Украінай, напэўна.
вы спрашиваете, где взять элиту общества? отвечаю - воспитать.
) Я хутчэй мела на ўвазе, а што рабіць тым часам, пакуль яна выхоўваецца? )
Яна з неба не ўпадзе. Ні на Украіну, ні да нас.
І што да эліты, то ў нас яна акурат ад сахі.

)
я не совсем поняла вопрос о моем столкновении с национализмом.
Гэтае пытанне ў сувязі з прычынай канфлікту было. Часткова яно знімаецца, бо вы бачыце прычыну не ў ціску на рускамоўнае насельніцтва, як я чытаю. Тым не менш нам адусюль даводзіцца менавіта гэта.
Про войну: на мой взгляд, Украина - это просто повод для Правительства Обамы отомстить за Сирию и вообще указать России ее место, которое она занимала в мире последние 30 лет.
Нават калі гэта так, то па выніках украінцы ЗША не бачаць. Яны бачаць адняты Крым і рускую прысутнасць яўную ці ўяўную , большую ці меншую на ўсходзе. Там акурат, дзе палыхае. Іх градус нянавісці, імхо, па азначэнні не можа расійскаму раўняцца. Бо расіян па вялікім рахунку гэтае ўсё не тычыцца ўвогуле, у адрозненне ад украіны. Не апраўдваю, калі што. Пішу, як думаю.