Справядлівасці дзеля з Расіяй тое ж, што і з Украінай. Калі размову на гэту тэму не падтрымліваць, яна затухне сама сабой.
Выклалі спасылку - прапусціў, пайшоў далей. Ці паставіў у ігнор.
Ну...карацей, усё як іншым раіцца.
Буйныя с**чы дыскусіі ўзнікаюць таму, што яны падтрымліваюцца абодвума бакамі.
Любая навіна пра Расію выклікае такую рэакцыю той жа Зоряны з безліччу абвяржэнняў, доказаў, падрабязнасцяў, карцінак, спасылак, цытат, што не развівацца тэма проста не можа.
Што да мяне, то ў мяне ўжо на слова Расія ўстойлівая алергія. Я чуць пра яе не магу. Ні пра мабілізацыю, ні пра цягнікі, ні пра рыбу ў крамах, ні пра цэны там жа, ні пра што, будзь то добрае ці кепскае.
Таму асабіста я толькі ЗА, калі мяне хаця б ТУТ на форуме ад гэтай тэмы пазбавяць.
Задзяўбло. Рэальна. Задзяўбло.