Я неяк не ўцяміла з размовы, а што, талоны адмянілі? І тыя, каму талоны зручнейшыя чым праязны, не могуць імі карыстацца?
Неяк пра ныцікаў з суседняй тэмы ўзгдалася. Усё не так, усё кепска.
А тое, што цяпер можна карыстацца не месячнымі праязнымі , што не заўжды зручна, а па колькасці паездак, да таго ж на любы від транспарту, а не фіксаваны, тое, што папаўняючы праязны, ты хоць кроплю, але эканоміш у параўнанні з талонамі, ніяк пад увагу не бярэцца.
А адбіць паездку на праязным - страшная праблема, аказваецца. І торты перашкаджаюць і кветкі. То ездзім таксоўкай тады і не скардзімся. Там зручна і нават дзверы адчыняюць.
Смешна чытаць, далібог.