Тыя пытанні, якія мы задаем сабе наконт будучыні беларускай мовы, на самой справе задаюць сабе шмат іншых нацыяў. Можаце сабе ўявіць, напрыклад, як цяжка тым жа франкафонам Канады. Там есць усе: і падтрымка дзяржавы, і грошы вялікія, і гісторыя, ну і матчына мова -- адна з найвялікшых і найпрыгажэйшых моваў свету. Аднак і яны скардзяцца, што загібаецца французская мова ў Канадзе.
Адным са штрушкоў, якія прымусілі мяне стварыць гэты форум з менавіта такімі правіламі, быў візіт на хлапечнік да майго сябра ва Уэльс. Ен сам з Лондану і там я з ім размаўляў, канешне, па ангельску. Аднак там ў сабе на Радзіме ен загаварыў па-валійску. Мясцовыя сябры яго падтрымалі, а мы, "акупанты" і "панаехаўшыя тут" ціха сядзелі і проста слухалі. Потым ен павярнуся да нас і працягнуў размову па-ангельску.
На другі дзень, калі я запытаў, адкуль ен так добра ведае валійскую мову, ен адказаў, што тут яе ведаюць шмат людзей. Яна вывучаецца ў школе, есць ТБ і было (вы усе будзеце смяяцца) афіцыйнае радые на валійскай мове на першай кнопцы сецевых стацыянараў. Аднак галоўнае была тое, што тутэйшыя людзі (локалз, як ён сказаў) проста ею карыстаюцца як моваю, а не як сродкам штосці камусці паказаць ці адпомсціць. Менавіта ў гэтым, лічыць гэты валіец, і есць галоўная праблема тых жа ірландцаў ці шатландцаў -- нацый з вялікай гісторыяй, але так і няздолеўшых адрадзіць сваю мову. А памяркоўныя і талерантныя валійцы, якія не сварыліся с ангельскім каралем з 12 веку, захаваць мову змаглі.
На валійскай мове размаўляюць пару соцен тысячаў чалавек, яна досыць складаная і рэзкаватая для славянскага вуха. Аднак, калі на ей размаўляюць натуральна, гучыць вельмі прыемна.
Карацей, валійцы -- жывое ўтаесамленне назвы адной з кніг, магчыма забытага сення аўтара Дэйла Карнегі "Як перастаць хвалявацца і пачаць проста жыць".