Дзевы. Яшчэ раз. Выключна дзеля разумення.
Калі вы мне пытаецеся даказаць, што ў Еўропе існуюць зніжкі на квіткі і недарагія (як мой муж кажа Югендхерберге - ням.бюджэтныя гатэлі для маладзёнаў) гатэлі, то вы захапіліся працэсам. Я ў курсе. І пра фінансавую немажлівасць вандровак нічога не казала.
Што да 3-х зорак. Што ж так літаральна?

)
Я не пра мегаатэль, каб туды ў Вене, прыкладам, заехаць на тыдзень і нікуды адтуль не выходзіць, кажу. І да слова, Югендхерберге

)) мяне цалкам здавальняе.)))
Я кажу пра камфортнае падарожжа. З дзецьмі. Бо без дзяцей я не адпачываю. З 2-ма. БЕЗ рукзакоў і баўлаў за плячыма.
Захацеў - спыніўся ў матэлі. Не - паехаў далей. Па аўтабанах. З мапай. Цікава, свабодна.
Мы з мужам ездзілі так калісьці. Але афармленне докаў я да сёння памятаю. І чаргу на мяжы таксама.
А ўсе гэтыя умоўна законныя схемы атрымання візаў - гэта ўсё размовы для бедных. І абсалютна на іншую тэму.