Igra, нармальнае пытанне.
Часткова, мажліва, сама даю слабіну, але і аб'ектыўныя прычыны тут. Свая спецыфіка. Я маю справу з пэўным праграмамі, з пэўнымі дакументамі, якіх па-беларуску няма ў прыродзе. Плюс даводзіцца сутыкацца/камунікаваць з замоўцамі, падрадчыкамі, экспертызай, дзе прама скажам, і па-расейску-та с вялікай цяжкасцю дамаўляцца атрымліваецца, не тое, што па-беларуску.
Дый, чаго граху хаваць, сама не валодаю ў дастатковай ступені тэрміналогіяй і падобным, каб свабодна і ўпэўнена пачувацца.
Таму тут дазваляю сабе не забывацца на другую дзяржаўную. )
Варыянт – на агульныя тэмы з супрацоўнікамі па-беларуску, на працоўныя – па-расейску - практыкаваўся, але не прыжыўся. Бо ненатуральна неяк, знарочыста атрымлівалася.