А нужно именно в сравнении?
Напэўна, не. Але я да таго, што страх перад іншым, невядомым, несваім уласцівы кожнай жывой істоце. Гэта нармальна і натуральна.
Узровень непрымання іншага ў грамадстве залежыць ад палітыкі, законаў і г.д.
І ад таго таксама, наколькі гэта нівялюецца, ці наадварот нагнетаецца. Пакуль у нас я бачу 2-і варыянт. Толькі шэраговыя людзі тут, імхо, мала пры чым.
Дарэчы, узгадала. Калі былі ў Кіеве, бачыла на слупах , у метро і іншых месцах налепкі ...як бы сказаць...па настрою антымандан, скажам так.

партыя рэгіёнаў, ці каго там, я не моцная тут...
Дык вось налепкі з наступным тэкстам/зместам: еўразвяз - гэта аднаполыя шлюбы.) Вось так.
І толькі так. Гетэрасексуальныя шлюбы, відаць, ужо там забароненыя.))) Звярнула ўвагу мужа на гэтыя налепкі. І кажу: як думаеш, гэта нармальны ход людзей, якія прэтэндуюць на званне палітыкаў?
Калі палітыкі распаляюць ксенафобскія настроі ці калі наадварот спыняюць іх - гэта пра што сведчыць? Пра ўзровень ксенафобіі народа, ці пра палітыку дзяржавы?
Это я тебе как носитель неславянской фамилии говорю.
Дарэчы ўзгадала. У мяне ў групе была дзяўчына не толькі не славянскім прозвішчам, але і імем і імем па бацьку і знешнасцю. Не назіралася ксенафобіі.)
Але я вось па сабе скажу. Калі побач са мной жыве сям'я неславянскага выгляду (яна і жыве, уласна кажучы), гаворыць адной са мной мовай, прымае маю культуру, я ёй толькі радая.) Хай генафонд беларусаў паляпшае.
А калі я бачу прытон, куток, іначай кажучы, дзе гуртуюцца купкамі людзі сумнеўных паводзінаў, якія не разумеюць мяне і я не разумею іх, мне гэта спадабаецца менш. Я ксенафобка? Ці проста адэкватны чалавек?