Эскалация политического кризиса на Украине актуализировала дискуссию о будущем этой постсоветской республики. По мнению ряда экспертов, будущее Украины возможно лишь при условии её федерализации. Высказываются также мнения об отсутствии у этой постсоветской республики будущего как в форме федерации, так и в любой другой форме, т.к. разные по ментальности жители Севастополя и Львова так и не ужились до сих пор, не осознали себя представителями одной нации.
Падкрэсленае , як мінімум, звяртае ўвагу. Нават калі у тэкст не ўчытвацца.
Суверэнная краіна нават краінай не завецца, "постсавецкая рэспубліка"...
І будучыні няма ў яе, мяркуючы па ўсім...ну так, ну так... У Расіі з чувашамі, татарамі, башкірамі, чачэнамі, дагестанцамі ёсць будучыня. А ў Украіны, пэўна ж няма...
Цуд дый годзе...
І так і просяцца разважанні, а, цікава, чаму? Чаму "эн" розных народаў могуць усведамляць сябе адзінай нацыяй рускіх, а рускія з Севастополя ніяк не могуць ва ўкраінскую нацыю інтэгравацца? Быць украінцамі з рускімі каранямі. Дзіўна, так? І што ім такое непераадольнае перашкаджае....
Так што так...Дзе ўжо постсавецкай рэспубліцы...
Ну і Шымаў - дзеяч, так. Аўтарытэт. Вядомы русафіл, ідэёлаг западнарусізму. Няма беларусаў, карацей, як еўрапейскай нацыі, ёсць заходнія рускія з мясцовым дыялектам.
І Каліноўскі ў яго - вораг, адпаведна (
http://nn.by/?c=ar&i=103594) і ЕЗ калі і паслабіць візавы рэжым, то выключна дзеля таго, каб сабе агентаў вербаваць. Гэта толькі з Расіяй людзі гандлююць і вандраваць ездзяць, а ў ЕЗ толькі ў агенты запісваюцца. Само сабой...(
http://nn.by/?c=ar&i=118025)
=====
гэта прыклад "аб'ектыўнасці" інфармацыі сайта, на які ты спасылаешся.
Вельмі красамоўны да таго ж. Асабліва ў святле апошніх украінскіх падзей і іх асвятлення ў расійскай прэсе.