Сёньня тата падарыў Соф’і ляльку з новай серыі “Куклы в народных костюмах”. Там была лялька у строі Маскоўскай губерніі. Ну.. не падумаў, карацей, ці сэканоміць вырашыў, бо таньней за “Дам эпохі”.
Палезла я чытаць часопіс, што да лялькі дадаецца. Там пералік лялек, якія будуць выдадзеныя ў наступных нумарах. І там - цытую – летний костюм Минской губернии и летний костюм Киевской губернии.
Так непрыемна стала.
Дарэчы, каментары, што лялькі будуць у строях той эпохі, калі Беларусь і Украіна ўваходзілі ў склад Расейскай іпмерыі, – не прыймаюцца. Бо, палістаўшы часопіс, я зрабіла вынік, што ніякіх адносін да канкрэтнага часу ці эпохі строй на гэтых ляльках не мае, зборная салянка як бы. А па-другое – я, канечне, не сьпецыяліст па народных строях, але магу выказаць меркаваньне, што аснова гэтага строю была закладзена куды раней, чым Менск увайшоў у склад Расейскай імперыі.