Диалоги с...АРХИВ

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Coraline, гэта ясна... Але я, як чалавек прыстойны, нервуюся, што чалавек да мяне прыйшоў, бальнічны даў, лекаў прызначыў, паперку і стрыжань змарнаваў. :) А я самым нахабным чынам, ігнарую ягоныя прызначэнні. :)

А так, як хтосьці пісаў, узаконіць бы нейкую колькасць аплачаных дзён на "пахварэць і пасамалекавацца", дык мінус турботы медперсаналу, мінус уласныя нервы ў чаргах, мінус змарнаваныя паперкі. :) А?... Кажу ж, наіўнасць...
 

Arhej

Member
Goldenflow написал(а):
Главным министром министерства самолечения можно назначить Малахова
:)))
Простите за офф.. Недавно попалась такая инфа о Кузнецове с его ипликатором.
Надо как-нибудь почитать о нем больше.

Ипликатор Кузнецова. Запоздалый некролог.
http://ugandan.livejournal.com/23475.html

Что думаете?
 

Coraline

Jones
Кьяра, Апалітычнай разважаеш. Зарплату трэба зарабляць, каб яе зарабіць, а ты захацела некалькі аплатных дзён адпачынку :)))

А калі сур'ёзна, мне ня бачыцца ў гэтым сэнсу. Ну, дапусцім, пяць дзён можна ў год без даведкі ад лекара хварэць. Але чалавек жа не адзін раз можа хварэць, і не 5, а 7 дзён, да прыкладу. Усё роўна ў паліклініку ісці прыйдзецца.
 

k_ja_ra

Well-known member
Coraline, а мне сэнс бачыцца. Бо нейкі такі сярэдні зрэз людзей зноў жа "маладзёва-сярэдняга" ўзросту хварэе рэдка, і нядоўга. Не ўсім, згодна, але нейкай частцы , і не малай , ІМХО, дзён 25 адпачынку + узаконеных 8-10 на пахварэць, нават з дзецьмі, было б вышэй за дах.

Але, з іншага боку пагаджуся з тым, што такія рэчы "агаворваць" зусім не абавязкова на дзяржаўным узроўні. Кожная кампанія магла б сама такія правілы ўсталёўваць. Але гэта ўжо не пра нашу рэальнасць, дзе і кампаній та, лічы, няма, і што такое звычайная матывацыя, а не "зарабляць зарплату, каб яе зарабляць" амаль ніхто не ведае... Гэта ўжо ў тэму "фантастыка ў нашым жыцці".
 

Magda

Well-known member
он рассказал, что у них нет отпускных. Я грю, а трудовое законодательство как же? Так они там там дают сначала эти деньги, а потом как-то хитро высчитывают. Вот тебе и правила.
Люди просто не понимают, что такое отпускные. Если ты идешь в отпуск в июНе (на целый месяц), то отпускные выплачивают в мае. А в июЛе ничего не получаешь. Вот людям и кажется, что у них что-то хитро высчитывают.
 

Coraline

Jones
Кьяра, Я казала менавіта пра дзяржаўны ўзровень, пра ўнясення змяненняў на ўзроўні Працоўнага кодэкса.

Што тычыцца прыватных кампаній, то, напрыклад, у кампаніі, дзе я працавала, адпачынак быў 15 каляндарных дзён. Затое бальнічныя можна было нічым не пацвярджаць, табе верылі на слова, што ты хварэеш. На зарплаце гэта не адбівалася, аднак - калі ты занадта часта хварэў, ўзнікалі іншыя пытанні. Я думаю, што і цяпер у прыватных кампаніях такое магчыма.

А вось калі ўсталёўваць на заканадаўчым узроўні 8-10 дзён без даведкі - то гэта атрымліваецца ўжо паўнавартасны працоўны адпачынак, бо нічым немагчыма пацвердзіць, хварэў ты на самай справе ці не, нават калі ты займаўся самалячэннем.
 

k_ja_ra

Well-known member
Што масквічы знаходзяць у Менску.

Сотні тысяч беларусаў выехалі працаваць за мяжу. У Расію, Еўропу ці далёкую Амерыку — беларускія заробкі ў параўнанне не ідуць. Мікіта Мядзведзеў, наадварот, прамяняў Маскву на беларускую сталіцу.

Мікіта — чалавек запатрабаванай прафесіі. Ён высокакваліфікаваны праграміст. Карэнны масквіч, ён пераехаў у Беларусь тры гады таму. На той момант ён быў беспрацоўны, а тут прапанавалі добрае месца.

«Мне, у прынцыпе, Масква надакучыла да таго моманту. Я ўжо хацеў з’ехаць. Там цяжка жыць», — кажа Мікіта.

Першае ўражанне ад Мінска — чысты горад, спакойныя і зычлівыя людзі, шырокія праспекты, адсутнасць затораў. А яшчэ — адчуванне, нібы трапіў у Савецкі Саюз, асабліва моцнае пры наведванні нашых «цумаў» і «гумаў».

«Для мяне гэта было шокам: чысты горад! Цяжка ўявіць. Я думаў, што яго прыбіраюць тры разы на дзень», — кажа Мікіта.

Праўда, потым зразумеў, у чым справа. Неяк ён быў у Смаленску ў кампаніі беларусаў. Да іх падышоў чалавек і кажа: «А вы беларусы». «Як ты здагадаўся?» — пытаюць. «А вы смецце ў бак кідаеце», — адказаў чалавек.

Што яшчэ прыемна ўразіла па прыездзе ў Беларусь, дык гэта нізкія ў параўнанні з Масквой цэны амаль на ўсё. «Адчуванне было, як у фільме «Еўратур» [у гэтай маладзёжнай камедыі хлопцы з Амерыкі, маючы ўсяго некалькі даляраў у кішэні, пачуваліся багатырамі ў «беднай» Славаччыне — «НН»].

Яшчэ адзін «бонус» — беларускія дзяўчаты. Прыгожыя і менш заганяюцца пра шмоткі, грошы і тачкі. Дарэчы, з адной такой беларусачкай у Мікіты цяпер сур’ёзныя адносіны.

Леташняя дэвальвацыя зменшыла даход Мікіты. Але ў Маскву ён не вярнуўся. Яго здзівіла рэакцыя беларусаў на эканамічны крызіс. Дакладней — яе адсутнасць. «Думаў, народ усё-ткі падымецца», — кажа хлопец. Сам ён дзеля цікаўнасці схадзіў на «маўклівую акцыю».

Прычына, чаму наш народ не «паўстаў», на думку масквіча, вось у чым: «Лукашэнка ў гэтым плане граматна дзейнічае. Ён заўсёды пільнуе, і тых магчымых лідараў, што могуць аб’яднаць людзей,

Узровень жыцця ў Беларусі нізкі, кажа Мікіта. «Не ўяўляю, як яны на гэтыя грошы жывуць. Можа, усе прывыклі. Я так разумею, гэта не першы раз?»
Зрэшты, у расійскай правінцыі, на яго думку, сітуацыя яшчэ горшая. Людзі співаюцца, не хочуць працаваць. Адзіныя, хто нешта робяць — гэта таджыкі ці ўзбекі.

Мікіта ведае ўкраінскую мову, а таму разумее і беларускую. Праўда, яе амаль нідзе не чуваць.

«Інтэлігенцыя мову паважае і часта нават на ёй размаўляе. Але для існуючай улады інтэлігенцыя абсалютна не патрэбная… Па-мойму, у ніводным інстытуце не выкладаюць па-беларуску», — так тлумачыць моўную праблему хлопец з Масквы.

Нядаўна Мікіта пачаў хадзіць на лекцыі па філасофіі пры Беларускім калегіуме.
Праўда, два тыдні адсутнічаў на занятках — адпачываў у Індыі.

З беларускіх гуртоў яму падабаецца «Касіяпея». «Ляпісы», я так разумею, тут забароненыя. Іх я таксама люблю, у Маскве хадзіў на канцэрт», — кажа Мікіта.

У Мінску яго прымаюць за свайго. «Маскоўскага» акцэнта ў хлопца няма, ніякіх непаразуменняў з «мясцовымі» ніколі не ўзнікала.

Цяпер праграмісту Мядзведзеву 28 гадоў. Вяртацца ў Маскву пакуль што не збіраецца. Мінскі камфорт вабіць яго больш за маскоўскія грошы.

 

Zoryana

Well-known member
у расійскай правінцыі, на яго думку, сітуацыя яшчэ горшая.
Это не только "на яго думку", это - объективная реальность и очевидный факт, к сожалению. Вот, кстати, любопытная статья в "ABW" - "Выкидыш Таможенного союза: приграничье" называется.
Здесь про Смоленск - http://www.abw.by/news/136574
А здесь - про Оршу http://www.abw.by/news/136542/
 

k_ja_ra

Well-known member
большинство лекарств без рецепта не купишь
А прапанова наконт платных наведванняў лекараў яшчэ ў сіле, хто ведае?

Шыкоўна прыдумана. :))) Са свету па нітцы 5 тыс - голаму кашуля. :)))
 

Znaika

Active member
А я вот насчет лекарств и не уверена, как реагировать. Потому что, с одной стороны, у меня поллиноз и каждый год я вынуждена покупать несколько пачек противоаллергических и бегать каждый раз к врачу за рецептом - не улыбается.
С другой стороны, я недавно в автобусе подслушала разговор девочки до 20 лет - она объясняла подруге, какие абортивные таблетки покупать, потому что "я в этом вопросе разбираюсь". Ужас. Какая-то девочка пойдёт их покупать по совету подруги(!), а не врача. Вот не хотела бы я, чтобы моя дочь в таком юном возрасте так свободно могла приобрести такой сильнодействующий препарат без консультации врача (
 

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Znaika, стою я как-то в аптеке. Передо мной дама лет 45. Диалог:
Д: Дайте мне какую-нибудь травку, чтобы кровь останавливала.
А: ранки промывать?
Д: нет, мне дочери попить дать.
А: не понимаю, конкретнее?
Д: у моей дочери обильная менструация не прекращается уже больше месяца, надо ей дать травку. Крапиву, например.
А: а вы у врача были
Далее дама рассказала о врачах-убийцах, потребовала травку и удалилась.
 

ОляОлина

Active member
Д: нет, мне дочери попить дать.
А: не понимаю, конкретнее?
Д: у моей дочери обильная менструация не прекращается уже больше месяца, надо ей дать травку. Крапиву, например.
А: а вы у врача были
Далее дама рассказала о врачах-убийцах, потребовала травку и удалилась.
Моя ф шоке...
 

И-ра

New member
недавно в автобусе подслушала разговор девочки до 20 лет - она объясняла подруге, какие абортивные таблетки покупать, потому что "я в этом вопросе разбираюсь". Ужас. Какая-то девочка пойдёт их покупать по совету подруги(!), а не врача. Вот не хотела бы я, чтобы моя дочь в таком юном возрасте так свободно могла приобрести такой сильнодействующий препарат без консультации врача

Хи-хи.
Многие родители очень многого не знают о своих детях.
Так, статистика:
65% беременностей заканчиваются абортом
10 % делают аборт девушки от 10 до 18 лет
 

Симона-Таисия

созерцаю мир...
Минздрав напомнил, что с 1 июля большинство лекарств без рецепта не купишь
Всем отменного здоровья!
Я полностью «ЗА»!!! Не смотря на то, что принимаю пожизненно бромокриптин, и мне будет в лом ходить за рецептом. Но! Меня просто бесит, когда наши врачи, назначая то или иное лекарство бояться выписать рецепт, все назначения делают на обычном листике бумаге, а чаще на листике, рекламирующем тот или иной препарат. Извините, они что, не отвечают за свои назначения? Если боятся поставить свою печать на официальный бланк рецепта? Почему в нашей стране до сих пор рецепт приходится выбивать с боем?
 

Goldenflow

Well-known member
а как вам ситуация
в больнице рекомендовано лекарство,написано о нем в эпикризе
Участковый врач не выписывает лекарство ссылаясь на протокол
ни за деньги ни бесплатно
Зато выписывает другое которое не помогает, к тому же много побочных неприятностей доставляет.
Оба препарата обезболивающие.Идти прямо в минздрав?
кстати почитала вчера перечень лекарств безрецептурных
в основном сушеные травы и витамины)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Почему в нашей стране до сих пор рецепт приходится выбивать с боем?
Ёсць такая праблема? Не сутыкалася, відаць... Выпісваюць заўжды... Ці гэта, калі па дробязі?

ссылаясь на протокол
На які? Што за ён? Забараняе выпісваць лекі, якія набываюцца за свой кошт? Гэта як так?

У сэнсе, што ціпа наркотыка штосьці?
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху