Для белорусов(если грубо)православие-Россия,католицизм-Польша.
А гэта скуль такое вядома і дзе пра такое чуваць?
Я вось усё хачу дакапацца да падстаў для такіх высноў і ніяк не атрымліваецца, апроч як да адказаў у стылі "таму што".
Раней, пару-тройку стагоддзяў таму, так, так было. Тады не было як бы беларусаў, не па факце, а па назве і паняцці. Былі рускія (=правслаўныя) і палякі (=каталікі). Але многа вады ўцякло з таго часу. І сёння худа-бедна мы маем беларусаў, як асобную, прынамсі намінальную адзінку. І маем РПЦ і каталіцызм. Першы з цэнтрам у Маскве і яркім нацыянальна-рускім ва ўсіх сэнсах складнікам, другі з цэнтрам у Ватыкане і
адсутнасцю нацыянальнага ва ўсіх сэнсах складніка. Каталіцызм заўжды быў наднацыянальным. Я ж прыводзіла тады і цытаты і спасылкі з разважаннямі. Якія гэты момант, аб'ектыўны момант, тлумачаць.
Гэта асаблівасць 2-х традыцый, рознасць іх.
Таму наўпроставая асацыяцыя каталіцызма з Польшчай мне няясная.
Ксяндзоў не ўзгадваць. Колькасць менавіта беларускіх святароў штогод павялічваецца. І мы гаварылі пра гэта тады. Я пісала, што 3 з 4-х архібіскупаў (як памятаю, мо і блытаю чаго, лянота шукаць размову) - беларусы. І штомесяц фактычна чытаю пра пасвячэнне чарговых біскупаў,
беларусаў менавіта.
У сэнсе святароў-палякаў тут блытаецца прычына і вынік. Яны палякі не таму, што іх, палякаў, свядома і наўмысна ставяць, а таму, што сваіх не было. Паступова з'яўляюцца, і колькасць палякаў у адносным вымярэнні ўвесь час памяншаецца. У выніку, думаю, пэўная нават, сыйдзе на "не".
Тое ж службаў і кніг розных тычыцца. Рызыкну выказаць здагадку, што не маглі па-беларуску каталіцкіх святароў вучыць і службы весці, бо і тэкстаў-то ўцямных, перакладзеных як след, не было. Паступова, відаць, і тут пытанне вырашаецца. Прынамсі, зноў жа, і службы усё болей па-беларуску і вучаць ужо па-беларуску і кнігі выдаюць. Гэта нават Імперыя прызнае. То бок тэндэнцыя не ў бок апалячывання, а акурат наадварот.
Што ёсць, сапраўды, дык гэта саюз палякаў, ці як ён там завецца, і карта паляка - як крок заахвочвання з боку Польшчы. Не скажу, што мне гэтая карта падабаецца. Але і пагрозы я не бачу тут. Бо нават ты прызнаеш, што ніхто не ставіцца да гэтага ўсур'ёз. Народ робіць пэўныя высілкі, вывучвае моўны мінімум, атрымлівае карту і ездзіць, як белы чалавек, без візаў за мяжу. Усё.
Ні інфармацыйная прастора, ні мова, ні ідэалогія, ні так званыя каштоўнасці з боку Польшчы нам не навязваюцца і нават не прапануюцца. У адрозненне ад Расіі.
І ўвогуле. Выйдзі на вуліцу. І не трэба чытаць артыкулаў з Імперыі. І так усё ясна. І відавочна.
Ты не згодная?
ты удивляешься с придуманных тобой близкасци и тэзау
Так? Ну і выдатна тады.)))) То перастаю здзіўляцца значыць.
