Мне ў прынцыпе мала ясна. Бо наўпрост і неяк сістэмна ты ніякага ні меркавання ні пазіцыі не выказваеш. Ці я яе не чую. Дакладней выказваеш штосьці кшталту таго, што ў цябе яе і няма, бо ты не бярэш на сябе цяжар судзіць і збольшага ты за мір ва ўсім свеце, а межы і сцягі цябе не цікавяць.
Расія пры гэтым белая і пухнатая, а калі і скарысталася з сітуацыі, адцяпаўшы Крым, то ўкраінцы самі і вінаватыя.
Неяк так мне збольшага з удзелу ў тэме твая пазіцыя малюецца.
Папраў, калі што не так.
А з апошняга, калі дазволіш, пытанне. Дык тваё меркаванне ў частцы федэралізацыі змянілася ў сувязі з апошнямі падзеямі? Ты па-ранейшаму лічыш, што федэралізацыя толькі на карысць і толькі дапаможа захаваць мір і цэласнасць Украіны ці не?
А то я з размовы вышэй гэты момант так і не зразумела, як ты справядліва заўважыла.
Это к каким,например,действиям готовность?
Цябе штосьці пэўнае цікавіць? Я проста не зусім разумею, што дакладна ты б хацела ведаць.
Можа, ты абазнач дзеянні, якія цябе цікавяць, а я адкажу: так, гатовая да іх, ці не, не гатовая.
Можа такі варыянт майго адказу табе быць?