Что касается того,почему российские флаги,то я уже писала свое вИдение причины этого,статью выкладывала,да и здесь от других участников дискуссии звучали объяснения
Пісала, выкладвала, гучалі. І што з гэтага вынікае? Мне належыць прыслухацца і пранікнуцца?
Гэтыя тлумачэнні не пераканаўчыя для мяне. Але прыроду іх, тлумачэнняў, я добра разумею.
но я просто не понимаю вот этой нетерпимости,
А я разумею жаданне асобных удзельнікаў "падвесці базу" і растлумачыць усё прыгожымі матывамі ва што б ні стала. Толькі кепска атрымліваецца.
Ні ціск па моўнай прыкмеце не пракатвае, бо пры бліжэйшым разглядзе высвятляецца, што яго не было і няма, ні так званы фашызм усё ніяк дакументальных пацверджанняў не атрымлівае, ні "давялі ўсход, што яны ў Расію захацелі" - на прыстойнае тлумачэнне не цягне.
Але я разумею.) На бязрыб'і і рак рыба.)
Па сабжы...як па мне, я б адпусціла гэты рэгіён да ўсіх чарцей. З размахвацелямі расійкіх сцягоў, імхо, украінцам не па дарозе.
Адзінае, людзей шкада. Тых, якія у труне гэтыя ДНРы, даруй госпадзі, і іншыя Наваросіі бачылі. Іх там ёсць на ўсходзе. Мажліва, не бальшыня, але ёсць.
І вось іх, як тых крымчакоў, якія расійскі гімн украінскім перапяваюць, таксама ніхто не чуе. Але гэта ж дробязі, я разумею. Чування вартыя толькі "патрыёты".
Не в нем дело и не на это следует обращать внимание,имхо.
І я ўжо пісала, што сапраўды, рэч не ў сцягах. А ў тым, адлюстраваннем чаго, якой сутнасці, гэтыя сцягі з'яўляюцца.