Aleshka, я вышэй абяцалася не каментаваць і не задаваць пытанняў.)
Вы дазволіце, я ўсё ж гэта зраблю? Калі не - перайду ў чытачы, як і абяцала.)
проблема, на мой взгляд, только в том, что украинский народ, подчеркну, именно НАРОД, не знает, каким путем он хочет идти.
Я памятаю, што вы не хочаце параўноўваць. Але мне бачыцца, што народ, менавіта народ, паўсюль не вельмі ведае, якім шляхам яму ісці. Таму хаця б, што проста пра гэта не думае. Ён заняты штодзённым клопатам. Хіба не?
І калі ўжо параўноўваць, то ў мяне адваротнае адчуванне, што якраз украінскі народ у гэтым сэнсе актыўнейшы за многія іншыя разам узятыя будзе. Хаця, мажліва, акурат таму, што яму многа розных узрушэнняў выпадае.
Усё і пачалося з таго, што народ (частка яго прынамсі) абурыўся рэзкім перамяненнем палітычнага курса і выйшаў на Майдан.
Так што тут мне складана пагадзіцца. Але вашую думку зразумела.
На мой взгляд, *элита нации* - это образованные, разносторонне развитые и НЕБЕДНЫЕ!!! в нескольких поколениях люди, которым нет необходимости думать о том, где бы и чтобы украсть.
Гэта добра сказана. Толькі а дзе такое ёсць? І яно не ў адзін момант, напэўна, ствараецца.
Вы пішаце, што народ не верыць, расчараваны, і вы б туды дзяцей не павязлі. Я разумею гэта. Але як з гэтага ваенны канфлікт вынікае?
Скажыце, клск, а ў вас, ці мужа, ці знаёмых мужа досвед у месцы украінскага нібыта нацыяналізма, а то і нацызма ёсць? Ці вы не хацелі б пра гэтую плынь?
Я пра яе таму, што менавіта на ёй, як на дражджах, вырас гэты канфлікт. Дакладней, яго вырасцілі. Бо эканамічныя цяжкасці і недавер да ўрада - гэта агульнаўкраінскія праблемы, хіба не? І не сёння яны нарадзіліся.