Форум «Оршанская битва». Фельетон
Как бы реагировало на события 8 сентября 1514 года интернет-сообщество? Пытаемся моделировать.
Бугагашанькі: Запасаемся папкорнам! #гетманАстрожскі рашыў паваяваць. Замест таго, каб сядзець пад венікам у Барысаве разам з каралём Жыгімонтам, пайшоў насустрач маскоўцам.
Барысавец: Я бачыў гэты дзвіж – ішлі да вакзала. Фігня нейкая, а не войска. Тры з паловай чалавекі і гарматы іржавыя.
Реаліст: А маскавітаў тым часам – 80 тысяч. Фоткі тут: #великийкнязьмосковский, #житиемое
Webdesign: Яны там што – фаташопам не карыстаюцца? Фоткі праўленыя ў Вардзе.
Khan Girey MC: У Ардзе? Прычым тут Арда? Я ўвогуле ў гэты кіпіш не лезу.
Sigismundus Rex: Ага, ты глядзіш, чым скончыцца.
Khan Girey MC:
Patryjot: Blin, zlosc razbiraje. I kamu davieryli kamandavac! Hety Astrozhski navat na bielaruskaj movie nie razmaulaje, na niejkaj trasiancy! Jak jon moza kahosci pieramahchy, kali karystajecca kirylicaj?!
Абазнаны: Астрожскі робіць памылку за памылкай! Вось асноўнае занатаваў:
1) Яго войска едзе на конях, а трэба ісці пешшу, іначай коні стомяцца і ад іх не будзе толку падчас бітвы. Дарэчы, і гарматы лепш, каб цягнулі людзі.
2) Ён абраў неправільную пару года: увосень часта бывае дождж, ад яго могуць паржавець даспехі і адсырэць порах...
Продолжение
тут