а как насчет супермаркета и большого магазина (или же комплеса разных магазинов под одной крышей)))) или же из Вики
Разумееш, якая рэч тут... Супермаркет, умоўна кажучы, не намі быў вынайдзены і прыдуманы. Гэта комплекс паслуг і мажлівасцяў у межах адной крамы, які стаў рэальнасцю менавіта за мяжой, у англамоўных краінах, як разумею.
Мы атрымалі яго адтуль. Як з'яву, у абсалютна пэўным яе выглядзе, і як слова, з абсалютна пэўным значэннем, якое ніяк не супадае з нашай крамай.
Таму тут выпадак, калі неабавязкова рабіць прамы пераклад ці прыдумваць сваё. Можна і скарыстацца ўжо гатовай назвай. Што і робяць ледзь не па ўсім свеце, не толькі ў нас.
Тое ж з камп'ютарам. Мы атрымалі новую з'яву з новай для яе назвай.
Але вакаліста/спевака гэта ніяк не тычыцца. Не тычыцца слова "падоўжыць", не тычыцца словазлучэння "сачыць за рынкам", не тычыцца прыхільніка ці галоўнага выканаўцы.
Па мне - так.
Ёсць неабходнасць, а ёсць блазнота.
Мяжа тонкая, як і ва ўсім у нашым жыцці. І добра, калі ў грамадства стае мозгу, культуры і ўсяго астатняга, каб годна на гэтай мяжы балансаваць. Без моцнага крэну ў той ці іншы бок.