Чытала артыкул, прайшоўшыся па адной са спасылак.
Там пра прастакоў, разумных, бандытаў і глупцоў было.
"Прастак" - той, які робіць штосьці на карысць іншага, але на шкоду сабе.
"Разумны" - на карысць і сабе і іншаму.
"Бандыт" - на шкоду іншаму, але на карысць сабе.
Глупец - на шкоду і іншаму і сабе.
Апошнія - самыя небяспечныя. Іх крокі нельга ні пралічыць, ні зпрагназаваць, ні растлумачыць, ні прадухіліць. Яны не паддаюцца логіцы.
Вельмі цікавая такая класіфікацыя, на мой погляд.
Бойцеся глупцоў - была выснова.
=========
Па табе.)
І на здароўе.
А па мне твой профіль смешны і ёсць тролінгам у чыстым выглядзе. Бо апрооч пазліць і пасмяяцца нічога ў сабе не нясе.