больш цікавяць прыблізныя часткі тых ці другіх ад цэлага. Статыстыка.
Складана, бо выбаркі, скажам, па пэўным класе ці паралелі ў мяне няма.
Але калі наўскідку, калі ўзяць, скажам, такія катэгорыі:
а) сышлі з музыкі (раней ці пазней)
б) працуюць у прафесіі
в) працуюць у прафесіі, але выйшлі на ўзровень большы, чым шэраговы выканаўца ці выкладчык школы/ССНУ/ВНУ
то я б з таго аб'ёма інфармацыі, якой валодаю, вееееельмі прыблізна так напісала:
20%/75%/5%
але гэта, паўтаруся, вельмі прыблізна і вельмі суб'ектыўна, абапіраючыся на кола сваіх знаёмых і таго, каго ведаю хай не блізка/асабіста, але ў твар.
Што да зорак - то гэта такія ж адзінкавыя выпадкі, напэўна, як і сур'ёзныя праблемы з псіхікай. Але з іншага боку, усе зоркі, думаю, ці абсалютная іх большасць так ці іначай выйшлі акурат з такіх школ.
хочу обратить внимание на грузинских ребят
Во. А я пра іх якраз і не дачытала ўжо.) Запозна было, дый першых 4-х хапіла для агульнага развіцця.)))
Пра беларускіх юнакоў цікава было прачытаць.) Мяркуючы па ўсім, там тыя ж размовы і ў такім жа фармаце, як і на сямействе.))))