То есть экономическая политика, которая предполагает постепенное освоение зарубежных рынков при работающих предприятиях и дешевых энергоресурсах - это разумное направление. А вот размещение баз НАТО, следование политическим интересам Запада - это уже совсем другое...
Скажыце, а скуль НАТО ўсплыло?
І потым. Мнагавектарная палітыка - гэта палітыка, а не толькі эканоміка. Саміт усходняга патнёрства і ўсё такое.
Не, я разумею, што рэверансы і прыгожыя словы - нашае ўсё. І тым не менш. Нават афіцыйныя асобы краіны пра гэта. А вы нам тут абсалютна безапеляцыйна пра "ніхто апроч цябе" вяшчаеце.
Ангажаванасцю аддае, выбачайце.
Ну і калі ўжо пра НАТО. Ведаеце, пры ўсёй павазе да суседа, пакуль усё кажа на карысць натаўскіх баз. Украінцы расійскія базы на сваёй тэрыторыі ўжо "поімелі". У выніку Расія вырашыла вярнуць іх узад, пардон, разам з тэрыторыямі. З базамі НАТО падобнага нібыта не назіралася, ці гэта я што прапусціла?
Ну і зноў жа... Заклапочанасць і неспакой Еўропы - нагода для шматлікіх жартаў само сабой, але калі забыцца на момант пра Украіну, то... палітыкі, якія ў першую чаргу клапоцяцца аб сваіх уласных краінах і грамадзянах, тысячу разоў усё узважваюць перад тым, як пачаць рабіць рэзкія рухі, у мяне болей даверу выклікаюць, чым ідэйныя барацьбіты-шахматысты з гузікам і кранікам у крокавай даступнасці. Апошнія назло ворагам Бог ведае на што здольныя. Я іх баюся...
Гандляваць давайце, адносіны будаваць давайце, але ад любых саюзаў трэба б было трымацца як мага далей...
у до выборов еще забудут все 10 раз, а денег уже сейчас просить нада и мы даже знаем у каво. Вот и парадокс
Увогуле, як бы там ні было і чым бы не дыктавалася, я асабіста Лу энд ко за пазіцыю Беларусі па Украіне ўдзячная. Так-так.)