Не гэта трохі іншае. Справа ў тым, што не гледзяы на тое, што слова "харэаграфія" перакладаецца як "пісаць танец" (ну ад танец і пішу) годнай сістэмы запісу танца да з'яўлення відэа не было. Таму балета перадаваліся як кажуць "з ног у ногі". Але харэаграфічная мова пастаянна разіваецца, удасканальваецца і г.д., што абумоўлена бесконцым удасканальваннем выканальніцкай тэхнік. Часам так здараецца, што харэаграфічны тэкст якога небудзь балета ўжо не адпавядае патрабаванням сучаснасці і таму ён патрабуе нейкіх змен. Балет гэта выканальніцкае мастацтва, але ў адрозненне ад музыкі, дзе прафесіяналізм выканаўцы праяўляецца ў тым, як ён (выканаўца) разумее і інтэпрэтыруе музычны тэкст (строга зафіксаваны, дарэчы тэкст), у балеце такое немагчыма. Тут патрэбен нехта кшталту дырыжора ў музыкантаў. Вось гэты балетмайстар робіць сваю рэдакцыю класічнага балета. Пад гэтым трэба разумець, што ў асноўным тэкст застаўся ранейшым, але ўнесены змены ў асобныя варыяцыі, па-дэ-дэ і інш. Ну, напрыклад, раней фуэтэ ў "Лебядзіным возеры" не было у Адыліі, не было высокіх скокаў у мужчын і г.д. Таксама пад рэдакцыяй можна панімаць нейкую змену у драматургічным складальніку балета. Тое ж "Лебядзінае возера" у савецкія часы шлоЭто по аналогии с книжными изданиями так говорят?)))) про редакцию? или имеется в виду другое?
з іншым фіналам.
Але, напрыклад, "знакавыя" часткі балета заставаліся тымі ж.
Той, хто робіць рэдакцыю якога небудзь балета можа нават зрабіц музычныя купюры, ці наадварот - вярнуць у спектакль тыя музычныя фрагменты, якія былі яго папярэднікамі скасаваны.
Ну гэта калі груба.
Балет у рэдакцыі кагосьці не трэба блытаць з аўтарскімі версіямі спектаклей на музыку класічных балетаў. Бо, напрыклад, "Лебядзінае" Мэц'ю Борна, ці яго ж "Шчаўкунок", ці "Шчаўкунок" Раду Паклітару, Матс Эка і інш. гэта не балет у рэдакцыі, гэта балет гэтых балетмайстраў, цалкам арыгінальны.