у нашай краме няма такой навамоднай установы, як сканер ))))) А у вялікіх гіперах, так, звычайна правяраю. Ці іду да прадаўца і кажу - не магу знайсці цэннік на гэты тавар (ну калі прынцыпова ведаць цану) , дапамажыце зразумець - колькі каштуе.Вы не правяралі?
вось і мне неяк падаецца - мутная нейкая гісторыя....А хіба тая частка, якая паступіла раней, да падаражання, не павінна быць па старых жа цэнах прададзеная, незалежна ад цэнніка, які на ёй цяпер стаіць? Ці пры паступленні тавара па новых цэнах, такі ж тавар па старых пераацэньвацца ў адпаведнасці з новай цаной?
Цікава, што суседка была ў краме і назірала за маімі "разборкамі", а потым сказала, па яе словах, што некалькі дзён таму ў нашай жа краме з іншым таварам у яе такая ж гісторыя была.... )))))