juniko, для мяне няма розніцы, разумееш? Няма. Па сутнасці няма, а нюансы, як ты кажаш "там тэатр, а тут выбары", яны на тое і нюансы, што сутнасці не мяняюць.
Я не паеду ў Расію па шмоткі, разумееш? Прынамсі да таго часу, пакуль гэта не будзе пытаннем жыцця і смерці ці неабходнасці накарміць дзяцей. І ўвогуле не паеду, пакуль штосьці не зменіцца ці там, ці ва мне. Але гэта я.
І годнасць я зусім іначай для сябе разумею, чым розніцу паміж "душыцца" і "эканоміць". Зусім іначай.
Таму мы, мажліва, проста рознымі мовамі гаворым. І таму, зноў жа, я не хачу.
На мой погляд, кожны з прысутных зрабіў для сябе свае высновы з апошніх некалькіх гаворак. І добра. Думаю, варта на гэтым спыніцца. Прынамсі я спынюся.
===============
Вышэй я давала спасылку на цікавы артыкул расійскага журналіста. Не бясспрэчны, мажліва, але хаця б без крайнасцяў і грэблівасці. Каму цікава - прапаную.