CTEPBA, тое, што людзі куплялі і жэтоны, і талоны, і папаўнялі карткі перад падаражаннем - натуральна і заканамерна. Я сама гэта зрабіла. Бо не зрабіла б учора (ці калі там, пазаўчора), рабіла б праз 3, 4, 5 дзён: у мяне паездак 10, па-мойму заставалася. Не бачу нічога заганнага ў тым, каб купіць паездкі за 4.500, а не 5.000, а то і 5.500, калі такая мажлівасць ёсць.
Я пра тое, што гэтая з'ява (набывання жэтонаў, талонаў, картак) зусім не насіла масавага характару, пагатоў гістэрычнага і такога жаху-жаху, якім падаюць гэта журналісты.
10-15 чалавек у касу - гэта амаль шэраговы вечар. У вечар апошняга чысла месяца раней (калі не з'явіліся аццкія БСК, якія можна папаўняць і запісваць на ях праязныя ад любой даты, а не толькі ад першай) людзей каля кас бывала на парадак болей. І ніхто ў званы не званіў і не пісаў, што гэта жах жахлівы.
================
Тбіліская навагодняя ялінка: