Мне очень нравится как про белорусов пишет Андрусь Горват. Журналист, из Минска переехал на родину предков на Палесье. У него страничка в ФБ и блог на сайте БАЖ.
Вот из недавнего ))
Восенню я сказаў:
- Бульбу садзіць не буду. Ненене. Ніколі.
А мне сказалі:
- Як так? Няхораша без картоплі. Не па-людску.
А я сказаў:
- Нашто яе садзіць? Мне толькі паўмеха на ўсю зіму трэба. Купіць ці ўкрасці прасцей. Садзіць нелагічна.
А мне сказалі:
- Яно то так. Але картоплю садзіць трэба.
І от вясна. Саджу картоплю. Сам. Без прымусу. Каб палоць яе, акучваць, каб травіць жука, капаць, перабіраць. Каб будаваць для яе пограб, гараваць, любіць і гадаваць. І няхай уся логіка ідзе ў сраку. Картопля - мая прэлесць.
************ И еще его зарисовка:
Я гляджу на чысты аркуш на маніторы і ўзгадваю словы, якія сказаў харошы чалавек: «Твой раман заўважаць нямецкія выдаўцы, перакладуць яго на нямецкую мову і дадуць такі вялікі ганарар, што ты зможаш купіць карову».
Пра карову, канешне, я ўжо сам дадумаў. Для мяне велічыня ганарара вымяраецца так — ці хопіць на карову. Карову я хачу, але не хачу пісаць раман для нямецкіх выдаўцоў. Я хачу напісаць яго для сваёй вёскі.
Гляджу ў акно. Па вуліцы ідзе калгасная даярка.
«Чаго ты хочаш, даярка? — думаю я пра сябе. — Што мне расказаць, каб ты прачытала маю пісаніну?»
Я гляджу на яе і ўжо не сумняюся, чаго яна хоча і чаго хоча кожны нармальны беларус. Гэта беларуская мантра, якую я чую кожны дзень, якую прамаўляюць за любым святочным сталом у беларускай хаце перад словам «будзьма!». Гэта самыя простыя словы, але і самыя сапраўдныя — КАБ НАШЫ ДЗЕЦІ ЖЫЛІ ЛЕПЕЙ ЗА НАС. Гэта вельмі прыгожыя словы, сэнс усіх змаганняў і гараванняў. Словы такія цёплыя, што адразу званю маме......
.......А мой дзядзька з Калінкавіч аддае сваю і жончыну пенсіі сыну, сам жа працуе начным вартаўніком па начох і есць бульбу без сала. Ён не хоча дэмакратыі — ён хоча, каб сын дабудаваў хату. Я магу расказаць дзясяткі такіх гісторый.
Каб нашы дзеці жылі лепей за нас — мусіць, гэта мантра не назаўсёды, яна дадзена нам толькі на час, пакуль мы жывем у квітнеючай Беларусі.
От калі яна расквітнее цалкам, і мантра зменіцца на «для сябе». А сёння так.
Калі ў Беларусі пройдуць праўдзівыя выбары, прэзідэнтам стане той кандыдат, які возьме беларускую мантру сваім лозунгам.
Абрыдла стабільнасць, а «Хай вашае жыццё будзе як у тэлевізары» — прыгожая казка. Мы казкам не верым.
Даярка, якая ідзе па вуліцы, не хоча быць Сабчак. Яна хоча шчасця сваім дзецям. Беларусы — гэта не тэлегероі. Беларусы — гэта мамы і таты.... (с)
Там длинный пост. Интересный, почитайте -
https://baj.by/be/content/adzin-haroshy-chalavek-skazau-mne-napisac-raman