Igra, падалося.
Хаця я вельмі слабы ў гэтым спецыяліст. Дый не хадок на канцэрты. Дакладней, вельмі рэдкі хадок.
У Арэне на канцэртах я толькі двойчы і была. Абодва разы ОЕ.
Наколькі разумею, гук заўжды такі. І не толькі на Арэне. (маю на ўвазе вялікія залы. Параўноўваю зноў жа толькі з Вільняй і Кіевам)
Я не ведаю, якім гук на такіх канцэртах мусіць быць у ідэале. Але тое, што голас губляецца, слоў не разабраць, а месцам не разабраць і матыву (песні нават не адразу ўгадваюцца), выдатна чуваць басы і ударныя - факт.
Толькі сёння едучы з мужам у машыне і слухаючы зноў песні апошняга альбому, была сказала, што гэта проста розныя тэмы і задавальненні, напэўна - слухаць у нармальнай акустыцы іх музыку і прысутнічаць на канцэрце. Па шчырасці, падабаецца і тое і тое.
Што да згаданай вышэй невыкананай песні...калектыўна прыйшлі да высновы, што не фармат, відаць... Хаця Мить была ж. І ўвогуле...