Стоп. То бок усё напісанае Пунто і так, як ты гэта разумееш, нас увогуле не тычыцца? Гэтым усім рабочы клас, ён жа электарат заняцца мусіць? Гэта яго трэба прасвяшчаць, місіянерыць і ў шэрагі строіць? А мы і ні пры чым? Цікавая пазіцыя. Я-то ўсё да сябе ў першую чаргу адношу. Таму і пішу, што не хачу ў ніякія шэрагі строіцца. А, аказваецца, гаворка пра "чужой попой на ежа", і мы проста пасядзім паназіраем, як ён там, гэты працоўны клас, нам рэвалюцыю здзейсніць. Бо нас-то не пачуюць, а вось яго - так.Потому что услышанными могут быть только народные массы, те самые которые электорат, те самые которые чаркошкварочники. Вот их мнение, их протест важны.
Дык нашто тады ўвогуле размовы пра не тыя ідэі і пра мерапрыемствы не па справе? Калі насамрэч наша месца ў глядзельнай зале. Ці да такога выхада рабочага класа ты б далучылася? А як многа ў цябе агульных інтарэсаў з рабацягамі з трактарнага завода?
Я лічу, што змены, калі яны насамрэч пажаданыя і патрэбныя, маюць адбывацца не рукамі рабочага класа і іншага электарата, а так званым сярэднім класам ці тым, што можа лічыцца такім у той ці іншай краіне. Класам, якому ёсць што губляць і які здольны і мае хацець чагосьці большага, чым толькі хлеба і відовішчаў. Намі то бок. А лепшы прыклад змен, здзейсненых рукамі рабочага класа, мы ўсе добра ведаем - 17 год. Барані нас Бог ад такіх змен...
=======
А дарэчы, калі прысутныя пішуць пра апазіцыю, яны каго маюць на ўвазе? Аб кім гавораць? Аб якіх людзях, ці сукупнасці людзей, ці канкрэтных персон? Проста цікава.
Для мяне апазіцыя - гэта сукупнасць людзей, якія маюць апазіцыйныя ўладзе погляды. То бок і большасць прысутных таксама... Вось так у мяне.
Таму мне не вельмі зразумелыя ўсе гэтыя адсылкі да нейкай абстрактнай апазіцыі, якая ўсё робіць не так і не там...