Ты написала, что выгод больше от "польского мира", но у тебя есть для себя какое-то внятное объяснение тому, что на работу в РФ ехало и едет значительно большее количество людей и зарабатывает-таки там, некоторые так и очень-очень неплохо?
а яшчэ большая частка людзей працуе ў РБ. ) Прычым бальшыня з іх зарабляе вельмі-вельмі няблага, мяркуючы па тым, як жыве, а паасобныя дык і ўвогуле вельмі добра. Значыць, максімальныя выгады з усіх прапаноўвае Беларусь?)
Калі сур'ёзна, то я не аб заробках за мяжой пісала, а аб мажлівасцях. Для жыцця ў тым ліку. Тое, па што побач з эканамічным станам едуць. Дый проста аб шэраговых паездках. Хоць Варшаву з Прагай глянуць, хоць у Беластоку затарыцца.
Каб паехаць стройбанам у Расію многа розуму не трэба. А для карты паляка такі напружыцца давядзецца. ) У тым ліку адсюль розніца ў колькасцях. Хіба гэта не відавочна?
Як думаеш, колькі б людзей засвойвалі чужую мову, ходзячы на курсы ці рэпетытараў, бегалі здаваць экзамены, вышуквалі б сваяцтва сёмай вады на кіселі, насіліся б з дукументамі і паперамі, і ўсё гэта дзеля таго, каб у Расію паехаць? На тыя выгады, якія яна нібыта прапануе?
Карацей, я напісала карэктна і так, як хацела і думала. )
Ты нязгодная - і хай сабе.)