Віншую ўсіх з прамінулымі святамі! 
Катерина, нарэшце частка рамонта скончана, і я магу даць спіс кніг па гісторыі для дзяцей.
МЛЫН НА СЯМІ ВЯТРАХ - беларускія народныя легенды і паданні
Мінск, "Юнацтва" 1998 - для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту
запіс і літаратурная апрацоўка ІА Масляніцынай
ЗБРОЯ ВКЛ 1385-1576 Ю.Бохан
Мінск, "Беларусь" 2003 -
сапраўды раю чытаць хлопцам, Юрась пша лёгка і захапляльна
БЕЛАЯ РУСЬгісторыя Беларусі ў легендах і паданнях
Мінск "Юнацтва" 1999
укладальнік МА Зелянкова - для дзяцей школьнага ўзроста
ПРА ГЕРБ І СЦЯГ
В. Вячорка
Мінск "Беларусь" 1993
можна для самых малых, вельмі нацыяналістычная кніжка
ДЗЕСЯЦЬ БІТВАЎ М. Чарняўскі
Вільня, "Наша будучыня", 2004
апісаны бітвы ХІ-ХVІІ стст.,
раю гэту кнігу хлопцам школьнага веку, добры аўтар
БЕЛАРУСЬ К. Тарасаў
Гістарычнае падарожжа для дзяцей
Мінск, "Лекцыя", "Бацькаўшчына", 2000
дзіцячая кніжка, апісана проста і з малюнкамі, ахоплівае розныя бакі
раю дзецям школьнага і дашкольнага веку
СЯДЗІБА або хата з матчынай душой М. Маляўка
Мінск, "Юнацтва" 2002
падобна да папярэдняй па выкладанню, мне падабаецца
ЖЫЦЦЯДАЙНЫЯ КРЫНІЦЫ легенды і паданні
укладанне А.М.Ненадаўца
Мінск, "Юнацтва", 2002
для дзяцей сярэдняга школьнага узросту
АПОВЕСЦЬ МІНУЛЫХ ГАДОЎ старонкі летапісу
пераказ У. Ягоўдзік
для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту
Мінск, КАВАЛЕР Паблішэрс ВТАА, 1999
мая думка - для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту
серыя "7 цудаў Беларусі"
7 ЦУДАЎ БЕЛАРУСІ А.Бутэвіч
Мінск, КАВАЛЕР Паблішэрс ВТАА, 1999
У ГАСЦЯХ У ВЕЧНАСЦІ той жа і там жа, 2001
ЗВАНЫ НЯМІГІ 2002
ЗА НАМІТКАЙ ГІСТОРЫІ 2003
АДВЕЧНЫ ПОКЛІЧ РАДЗІМЫ 2004
СЛАВУТЫЯ РОДАМ СВАІМ 2006
Мінск, УП "Мінская фабрыка каляровага друку"
Спадзяюся, што гэтыя кнігі пададуцца Вам цікавымі і карыснымі
