Як? А табе не надакучылі гэтыя томныя прычытанні праз кожныя эн старонак "ой, я не буду болей пісаць, мяне тут крыўдзяць, я сыходжу". І потым веерам на эн стронак "не сыходзьце! мы вас чытаем! на каго вы нас кідаеце!"
Дарослыя людзі, падавалася б.
Ды пішыце вы тое, што лічыце правільным, і не аглядвайцеся на кагосьці там. Трэба вам пісаць, ёсць патрэба - камунікуйце. Не-не. Не трэба гэтых подзвігаў і тэатру аля Барыс Гадуноў.
Як не глянеш у тэму, бясконца хтосьці кудысьці сыходзіць, і хтосьці кагосьці не пакідаць упрошвае. А, яшчэ просіцца запрамілуй бог у тэмку закрытую, а яго не пускаюць.) Гэта ж мегагонар, у закрытай тэме пісаць.))))
Мама дарагая...
Алена))), ну вы ж адэкватны чалавек, вось і музыку з першых тактаў пазнаяце, значыць, можна з вамі адной мовай гаварыць. Ну напісалі б: "дзяўчаты! ды што вы, далібог, з гэтымі "не сыходзь". Што я, маленькая дзяўчынка з дзіцячымі крыўдамі? Нікуды я не сыходжу, пішу, што лічу мажлівым, і ў тым аб'ёме, які лічу правільным для мясцовага фармату. Каму мала, дам спасылку на жж."
Вось гэта б быў годны адказ. Варты дарослага самадастатковага чалавека, які ведае сабе цану. А так...
Ну дый ладна.

Значыць, яшчэ не "преуспелі" вы настолькі, каб не ўпівацца гэтымі "на каго ты нас...".)
Але абавязкова преуспете, я ў гэтым пэўная.
п.с. і так, мне шкада, што вы з'ехалі.)