Вось пакуль памятаю ды маю жаданьне падзяліцца і я напішу свой расповяд аб нараджэньні Калінкі.
Пачну з таго, што першая цяжарнасьць скончылася цудоўным Вацакам, "із'ятым" з мяне шляхам кесарава на тэрміне ў 38 тыдняў з нагоды "ягодічного предлежанія".
Другая цяжарнасьць скончылася ня меньш цудоўнай Радкаю, дастанаю з мяне ня меньш варварскім чынам у 40 з гакам тыдняў. Гэта ня гледзячы на тое што і ляжала яна як сьлед і цяжарнасьць была ідэальная і я страшэнна хацела нарадзіць сама. Але пэўна не хапіла адукацыі ды настойлівасьці.
Карацей трэцяя цяжанасьць шчэ на стадыі планаваньня была запраграмавана толькі на вагінальныя роды. Хадзіла добра, аніразу аніякіх праблемаў не было. На прыканцы цяжарнасьці пачалі балець швы. У сэнсе, што там балела на самрэч я ня ведаю, але мейсца менавіта тое Хадзіла прысагнуўшыся наперад і няшмат. Апошнія тыдні дык увогуле збольшага залягала на канапе ды чытала. Ультрагук, дзе глядзелі таўшчыню сценкі маткі ў ніжнім сэгмэнце (на Беларусі гэта чамусьці называецца таўшчынёю шва) рабілі ў 37 тыдняў. Таўшчыня гэтая была дакладна такая, як і ў папярэднюю цяжарнасьць 3,4 мілімэтры. Але канадыйскім лекарам гэта падалося цалкам добраю таўшчынёю і мне падцьвердзілі дабро на вагінальныя роды.
Трэніровачныя схопкі пачаліся тыдняў з 37 цяжарнасьці. Часам нават я адсочвала пэўную перыядычнасьць, але ўсё заўжды праходзіла. Корак адыйшоў у 39 тыдняў. Тады ж мне правялі другі за ўсю цяжарнасьць вагінальны агляд. Адкрыцьцё на сантыметр. У 40 тыдняў сямейны лекар запытаўся дазволу шчэ раза мне туды унутар злазіць і правесьці масаж шыйкі маткі. Сказаў што адкрыцьцё 1-2 сантымэтры, дзіцятка ў норме і вельмі нізка і шчэ тыдзень я магу хадзіць з чыстым сумленьнем, а там трэ будзе рабіць шчэ адзін ультрагук каб упэўніцца што такі дзіцятка сапраўды ў норме. Ну я гэты тыдзень і прахадзіла )) І нават схадзіла на ультрагук. Дык вось у дзень таго ультрагуку зранку звычайныя схопкі, да якіх я ўжо пасьпела прызвычаіцца як да родных, раптам сталіся балючымі. Ня тое каб вельмі, але менавіта болем я бы і назвала гэтыя адчуваньні. Былі яны як заўжды даволі безсістэмна: раза на 20-30 хвілінаў. Пасьля ультрагуку ў абед, мы паехалі ў краму па ежу, а потым і ў кавярню торцік есьці. Ужо ў краме схопкі сталіся часьцей. Але ад торціку я канешне адмовіцца не магла і мужна яго даела, лічучы схопкі айфонам Яны скакалі з 3 да 7 хвілінаў. Але на схопку я ўжо змаўкала і сядзела глядзела ў прастору. Прыехаўшы дадому палезла у ванную, дзе анічога асаблівага не памянялася. Ані хуткасьць, ані балючасьць. Шчэ праз дзьве гадзіны прыехала мая сяброўка з мужам. Сяброўка сама сямейны лекар і са мною ў шпіталь потым паехала ў якасьць дулы, а муж ейны застаўся з дзецьмі дома.
Карацей сядзелі мы з імі і балбаталі ажно да 11 вечара, пакуль мне ужо стала ад душы балюча на кожную схопку. Лічыць я іх даўно перастала і так разумеючы што аніякай перыядычнасьцю тут і не пахне. На схопках я укладалася грудзямі на мячык, прысожвалася шырака разьвеўшы калені, уставала да сьценкі ільбом ці проста сядзела на фатэлі і чакала калі ж яна нарэшце скончыцца. Дыхала глыбока і адносна роўна. Ну намагалася прынамсі А потым мая сяброўка зкамандвала - так усё, паехалі ў шпіталь. Тут стала непрыемна, бо я па сваёй звычцы пачала аддаваць каманды каму што рабіць, чым накарміць дзяцей зранку, куды падагнаць машыну, дзе мае тапкі і ў колькі трэба выгуляць таксу. Карацей у шпіталь мы прыехалі толькі праз паў гадзіны і там яшчэ колькі часу патрацілі на тое каб даехаць на той 10 паверх, адшукаць трыаж (кабінэт дзе аглядаюць і вырашаюць ці я сапраўды ў родах, ці мяне трэба шчэ на пару гадзінак дадому даслаць). Усё гэта праз балючыя схопкі. Задавальненьне ніжэй сярэдняга. У гэтым самым трыажы мяне такі аглядзелі. Сказалі, што адкрыцьцё 6-7 сантымэтраў і тата дзіцяткі з сяброўкаю кінуліся мяне чамусьці віншаваць ды казаць якая я малайчынка. Глюкі сьвядомасьці пачаліся дзесьці адсюль. Я перастала чуць, тое што чуць мне не хацелася і заўважаць лішніх людзей. А таксама выконваць каманды, якія інтуітыўна мне падаваліся няправільнымі. Мяне паравялі у родавы пакой і там схопкі нарэшце сталіся рэгулярнымі і... абсалютова бесталковымі. За гадзіну такіх схопак седзячы з датчыкамі на пузе адкрыцьцё не павялічылася. Колькі разоў я адмаўлялася ад пракалваньня водаў я нават і не памятаю Памятаю што угаворваць пачалі ўжо маю сяброўку, якая прадставілася там дулаю. Напэўна хацелі каб яна на мяне паўплывала Памятаю як тата дзіцяткі гледзячы на манітор казаў "усё, на спад пайшло, зараз стане лягчэй". А яшчэ чамусьці ўсе казалі мне не акаць а выдыхаць моўчкі. А мне хацелася выдыхаць прыгожае такое працяглае А. У пэўны момант я запатрабавала абезбольваючага газку, які мне адразу далі. Ніхалеры ён не абезболіў, бо па першае я нешта не правільна там удыхала і не адкрываўся клапан, па другое я вельмі малаадчувальна да любых абезбольваючых і наркаты. Карацей сітуацыю выправіла медсестра, якая сачыла за маніторынгам сэрца дзіцяткі. Яна настойліва прапанавала мне схадзіць у прыбіральню. Я згадзілася і яна радасна адчапіўшы усе датчыкі з пуза пайшла са мною у прыбіральню. Там у мяне пачаліся потугі і нарэшце пачалі адыходзіць воды. Яна нічога не камандвала і я даволі ладна так тужылася. Па шчырасьці гэта быў самы балючы момант родаў. Здавалася што косткі ламаюцца. Потым яна падняла мяне і з выгукамі "ня тужся, ня тужся" павяла назад на ложак. Там я спачатку стала на карачкі, але нешта не спадабалася і я села шырака развеўшы сагнутыя ў каленях ногі. Яна праверыла адкрыцьцё, не адшукала шыйку маткі і тут нейкім чынам вакол мяне матэрылізавалася куча народу. Хтосьці пахлопваў мяне па плячы, хтосьці казаў тужыцца, хтосьці піхаць нейкія пальцы. Выконвала я толькі каманды "тужся - ня тужся" і "расслабь твар". Літаральна за некалькі потугаў нарадзілася маё дзіцятка. Мне яе паклалі на жывот, прыкрылі зьверху пялюшкаю і прапанавалі тату перарэзаць пупавіну. Ён рэзаць адмовіўся пакуль не дапульсуе. Дапульсавала яна вельмі хутка, тады такі перарэзаў. Потым я неяк вельмі хутка нарадзіла плацэнту. І вакол мяне пачаліся чарговыя шаманскія пляскі на тэму "давайце мы вам уколем аксітацынчыку, як прафілактыку пасьляродавага кравацечча". На гэта я троху паламаўшыся згадзілася, проста каб адчапіліся. Потым быў непрыемны момант зашываньня невялікага разрыву. А дзіцятка ўвесь гэты час аблізвала мне грудзі, зносілася з татам, часам папісківала Суцэльны пазытыў. Праз гадзінку недзе яе, пад пільным наглядам таты, у гэтым жа пакоі, агледзеў пэдыятар, узважылі (3600), накапалі ў вочы нейкай дрэні, укалолі вітамінку і, укруціўшы у пялюшку, аддалі мне, каб нас разам на мегакрэслекаталцы перавесьці на іншы паверх у пасьляродавую палату.
Дзіцятка было зусім не такое як я чакала. Яна ад самага пачатку была ружовенькая, з прыгожай круглай галоўкаю і яснымі вочкамі. Зарабіла пачэсныя 9/9 па апгар.
Выснова : нараджаць гэта мегаздорава. Было балюча, так. Але боль прыходзіў і сыходзіў, ён меў сэнс, пачатак і канец. Такі боль я з радасьцю магу вытрываць шчэ шмат разоў І усё гэта аніякім чынам не параўнальна кашмарам кесарава. Дзе боль, дарэчы, ня меньшы, але значна больш безсэнсоўны і працялеглы.