Igra, я не ведаю. Мажліва, і геі розныя.)
Я проста на сябе прымяраю.)
Некамфортна ад іншых неяк кардынальна адрознівацца, па мне. Ну для бальшыні так, я думаю.
Таму звычайнаму чэлу, у якога не склалася з традыцыйнай арыентацыяй, галава не пра тое баліць, як высоўвацца кудысьці, а як не хавацца, не бянтэжыцца, не баяцца, хто і што падумае і г.д. Разумееш?
І мажліва гэтыя хтосьці, хто такі на парадах, дамагаюцца паступова і не без скрыпу таго, што бянтэжыцца даводзіцца хаця б меней і ўжо хаця б не даводзіцца саромецца.
Неяк так.)
Карацей, я не схільная бачыць менавіта каварныя намеры.)
І ў гэтага Канчыты ў тым ліку.
Не думаю, што ён імкнецца папулярызаваць нетрадыцыйную арыентацыю. Прызнаць яе права на жыццё - так. І не толькі яе, а ў прынцыпе не такіх, як усе. З тых ці іншых прычын.
п.с. я таксама задавальнення ад гэтага відовішча не адчуваю, калі шчыра. ) Але і агрэсіі і жадання паліць кагосьці ў пекле ў мяне не ўзнікае. )
Бачыць прыгожых жанчын і мужных мужчын для мяне натуральней. )Але...ну і так бывае.) І хай на здароўе.
Ну і ўжо пагатоў я не схільная крычаць, як сапсуюць заходніх дзяцей і куды каціцца свет.
Такія ж там людзі, як і мы. Забабонаў толькі меней на парадак, думаю.