уже кровь из глаз от порицания безмасочных и гуляющих в парках, от высказываний президента, от мывсеумрём. пусть будет что-то с хэппи эндом.
гэта так.
А я вось усё думаю. Памятаеце, з чаго ўсё пачыналася?
Садзімся дома, самаізалюемся, каб згладзіць крывую, каб бальніцы з медыкамі не задыхнуліся, каб не было як у Італіі, што бальніцы не прымаюць людзей і адмаўляюць у лячэнні, як на вайне.
Мажліва, вось прам зараз не самы жах (хаця я спадзяюся, што недзе ён вось зараз і ёсць +-), але давайце паглядзім рэальна: нікому ў дапамозе не адмовілі, хворыя на вуліцах і калідорах не валяюцца, бальніцы ў асноўным поўныя, так, але месцы для хворых знаходзяцца, і нават працягваюць класці людзей без клінічных праяў увогуле. Медыкам складана, вельмі, але такі пра задыхнуліся, мне здаецца, гаворка не ідзе. У Віцебску ўжо нават думаюць пра тое, што вось-вось пачнуць вяртаць паасобныя бальніцы да свайго профіля. Мэта дасягнута? Мы без каранціна спраўляемся (дай бог так і застанецца) на парадак лепей, чым асобныя краіны з жорсткім каранцінам (пра іншы склад насельніцтва, турызм, дакладней яго адсутнасць у нас, і ўсё такое я памятаю, і тым не менш). Так, на вялікі жаль, ёсць ахвяры, і колькасць іх, хутчэй за ўсё, заніжана. Але не на парадкі. Іначай, паверце, мы б пра гэта ведалі.
Усё кепска, але не настолькі, каб безупынна нагнятаць і нагнятаць. Чмарыць і чмарыць.
Трымаемся, верым у лепшае, беражом сябе і не паядаем поедам тых, хто смее быць не ў бункеры. Здароўя усім нам, і ўсім беларусам! Прарвёмся. .
Censored