Размова ідзе не пра 2-3 чалавек, а пра 11, як вы самі пішаце, вельмі заразных людзей. Для мяне гэта значыць, што ўсе захварэлыя, якіх яны перавазілі, хутчэй за ўсё ад іх заразіліся, плюс сем'і і знаёмыя медыкаў. Чаму ў артыкуле не пішуць пра значнае павелічэнне захварэлых, пра ўсплеск смяротнасці ў Калінкавічах?
Ці, можа, тое, што яны хворыя хадзілі на працу, - наша рэальнасць і такіх хворых вельмі шмат, проста тэсты ім не зрабілі? А можа нашы паўмеры ўсё ж спыняюць актыўнае распаўсюджванне віруса? А можа вірус за 3 месяца стаў не такі заразны?
Проста за гэтыя месяцы можна было б навучыцца падаваць матэрыял больш грунтоўна, больш фактаў прыводзіць, апытаць тых жа медыкаў ці хварэлі іх кантакты, як цяжка, а не кінуць адзін факт, а пра астатняе дадумвайце што хочаце.