имя-как-имя, думаю, у нашым выпадку, нас раздзяляе не болей як манітор кампутара, ён жа стварае ўражанне, што мы пра рознае.))) Так, там (у школьнай тэме) трохі пра іншае было ў прынцыпе, але я вяла як раз пра гэта. Што тут.))
Ствараецца, наўмысна, сістэма бязконцых нібыта дабрадзействаў. Прычым , ізноў жа, мэтанакіравана, робіцца выгляд, што крыніца гэтых добрых справаў непасрэдна ...ну мы ўсе ведаем хто. Частка людзей пры гэтым шчыра верыць у тое, што так і ёсць, што чалавек ёсць намеснікам Усевышняга на зямлі, і не меней. І каб не ён, то і голад, і холад, і вайна і далей па тэксту... І насамрэч гэтая частка не такая і малая! Нават сёння.))
З іншага боку другая частка насельніцтва пачынае праз гэтыя дабрадзействы, наадварот вельмі негатыўна ставіцца да...але што дзіўна, не да таго, хто ініцыюе гэтую сталую залежнасць ад дзяржавы, а на тых хто болей за іх гэтыга так званага "дабра" мае.))) Спараждаецца мякка кажучы нелюбоў да іх. Але так, пры гэтым мы забываемся на тое, што самі знаходзімся ў тым жа замкнёным коле "абвязаных", толькі мо крышачку па-іншаму.))
Дастаткова зайсці ў тэму, прыкладам, Жыллё, і можна смела пачынаць свару. Маўляў, чаму Вам такая цана за м2, а мне - іншая, чаму крэдыт мне такі, а вам іншы. (я для прыкладу. Гэта , натуральна, не прапанова палаяцца)
А дзяржаве, так, вельмі выгодна, мець такім чынам, па сутнасці, рабоў. Якія абавязаны да труны за медыцыну, прадукты, танны (а часам бясплатны) праезд, часткова аплачаныя паслугі ЖКХ і гэтак далей. (як ты і напісала). Замест таго, каб стварыць умовы 99% людзей зарабляць і забяспечваць сябе самім і плаціць па-поўнай і нікому нічым не быць абавязаным. І толькі 1% насельніцтва дапамагаць, пры чым напраўду, а не дэклараваць гэта на паперы і ТБ, як гэта збольшага цяпер і робіцца, і што мы абмяркоўвалі, я прынамсі, у школьных буднях.( А катлета тая мяне, шчыра кажучы, не вельмі цікавіла)