Не могу понять вопросов по мехмату )
Настолько все очевидно, если посмотреть разбивку по специальностям.
яно-то відавочна. Але пытанні такі ёсць. Пачытаеш, народ так матэматыкай займаецца, так займаецца, а насамрэч нікому яна не трэба. Усе проста хочуць ісці ў ІТ.)
Фізіку сёння нібыта не жалуюць, але нават туды народ актыўна падаецца, і не толькі на камп'ютарную фізіку. Апошняе вельмі цешыць, але побач з сітуацыяй на мехмаце такі крыху здзіўляе. Нібыта ж таксама вучыцца нялёгка, правільна?
=====
Спытаю яшчэ. Неразумнае, напэўна.) Але як ёсць. З 3-га курса, калі не блытаю, пачынаецца спецыялізацыя. Гэта на ўсіх спецыяльнасцях так ці толькі на спецыяльнасці навукова-даследчая дзейнасць? Я канкрэтна пра фізфак, хаця, напэўна, гэта любога факультэта тычыцца? І гэта як і нашто? Каб паглыбляцца менавіта ў пэўную галіну? Гэта чыста практычна для жыцця на што ўплывае? І як выбіраецца спецыялізацыя? Каму што болей падабаецца ці ёсць нейкія іншыя парадкі/абмежаванні/пажаданні/рэкамендацыі?