я вось хоць і рэдка, але працую (дзень-два-тры на месяц). У мяне добра атрымліваецца, і зарабляю я па выніку някепска. Але была б магчымасць (каб муж зарабляў разы ў 2-3 болей), я б з куды большым задавальненнем ездзіла ў тую ж Вільню ці яшчэ куды адпачываць, а не працаваць.Таму, па факце, атрымліваецца, што мне патрэбныя ад працы выключна грошы. А тыя грошы, што муж зарабляе,спакойна трачу на што заўгодна. І ніякае сумленне мяне не мучыць. Дакладней, мучыць трошкі, калі я нешта дарагое купляю, асабліва з ім не абмеркаваўшы. Але тут мяне гэта мучыць аднолькава, незалежна, ці я гэтыя грошы зарабіла, ці муж. Бо як толькі яны патрапілі "у тумбачку", яны становяцца агульнымі. І тут ужо якая розніца, хто іх у тумбачку паклаў, калі ў тумбачцы раптам стала менш на 300 баксаў... Праўда, муж на тое ўвогуле не зважае і справаздачы не патрабуе. Таму атрымліваецца, што кладзем мы ў тумбачку разам (ён -- рэгулярна, я -- як атрымаецца), а бяру адтуль амаль выключна я. (ну, ён таксама бярэ -- ён жа абедае, і на піва ходзіць, і машыну зрэшты рамантуе -- але я, пэўна, гэтага проста не бачу).
і вось наконт падарункаў мне не зразумела. У мяне вось дзень народзінаў у пятніцу быў -- і дамовіліся мы, што ровар мне ў падарунак купім. І ровар, скажам, каштуе 300 еўра. Дык якая розніца, менавіта гэтыя 300 еўра муж зарабіў, ці я? Усё адно, у кубышцы стане менш на гэтую суму, і, адпаведна, купіўшы мне ровар, трэба будзе дзесьці ў іншым месцы патраціць менш. А падарунак мне хутчэй тое, што муж нарэшце пагадзіўся, што маё жаданне мець ровар пераважае яго жаданне хадзіць па кватэры, дзе не стаяць і не вісяць на сценках гэтыя агрэгаты.
