З пагрызеным бамперам парадаваў толькі адзін момант. Хаця, не, хлушу, два. Першы - Балалаечцы было чым паўгадзіны займацца; другі - бампер быў ад машыны таго добрага чалавека, які нам шчанюка неяк на Дзень нараджэння мужа і падарыў. Добраму чалавеку нават сказаць не было чаго. Прапаноўвала зрабіць стрэчны падарунак у выглядзе міні-піга, але муж чамусьці толькі пасмяяўся. Шкада. Ідэя, па-мойму, выдатная. Суразмерная па маштабах катастрофы 