Выкладвала ў іншай тэме...Але сюды, бадай, лепей пасуе. 
http://nn.by/?c=ar&i=77719 (там можна паглядзець карцінкі)
На 100 000 купюры да замка Радзівілаў прымалявалі… праваслаўныя крыжы .
Банкнота наміналам 100 тысяч рублёў была ўведзеная ў абарачэнне сем гадоў таму — 15 ліпеня 2005 года. Аднак толькі днямі наш пільны cлухач з Нясвіжа заўважыў сенсацыю: на адвароце банкноты на замкавых вежах прымаляваныя… праваслаўныя крыжы!
Хоць сярод князёў Радзівілаў не было праваслаўных! Крыжы добра відаць нават простым вокам — праверце зараз! У арыгінале, на малюнку Напалеона Орды, зробленым 26 ліпеня 1876 года, добра бачныя радзівілаўскія арлы.
http://nn.by/?c=ar&i=77719 (там можна паглядзець карцінкі)