Не звяртай увагі. ) Я пра сваё. І далёка не толькі з гэтым абмеркаваннем звязанае.
Карцінка свету ў мяне апошнім часам сыплецца...
Почему-то в Штатах, в России, где-то, возможно, еще, считают естественным, этичным и правомерным перед тем, как в научных или учебных целях записать ход оперативного вмешательства в тело человека спросить у этого человека разрешения.
Гэта мы з табой па другім коле пойдзем. ) Па-першае, трэба дакладна ведаць, што
а) у нас камеры ёсць паўсюль, і пры гэтым яны працуюць
б) ад іх насамрэч нельга адмовіцца
в) у Расеі дакладна падобных камер няма
ну і г.д.
Па-другое, у энны раз. Здымкі хода аперацыі і відэаназіранне - істотна розныя рэчы, па мне.
Пакуль мне размова збольшага тэарэтызаваннем бачыцца. Хтосьці дзесьці убачыў, другі напісаў, а трэція коп'і ламаюць у дыскусіях. Няма (у мяне прынамсі) ніякай дакладнай інфармацыі: калі, што, як можна прагледзець матэрыял, хто мае права яго бачыць і г.д.
Далей. Твае аргументы наконт здымкаў канкрэтна родаў збольшага падаюцца мне непераканаўчымі, ужо прабач. Мне, падкрэслю. Не значыць, усім.
Дый сама ты, мне так падалося, мяркуючы па розных постах, яшчэ не вызначылася. Кепска здымаць роды, ці кепска здымаць лекараў, ці кепска, што ёсць рызыка, што глядзіць ахоўнік і г.д.
А если завтра в садике повесят камеру - все подумают тоже, так и надо?
Дарэчы, а чаму б і не?
Дзеці маленькія. Паскардзіцца не могуць. Што там увогуле адбываецца - мы часам даведваемся праз 10-е рукі. Ці ўвогуле праз гады. А дзіцяці мажліва наносяць псіхалагічную траўму.
Я, як маці, дам згоду. А тыя, хто працуюць, маюць выбар - не працаваць на такіх умовах.
Я супраць умешвання ў асабістае жыццё, калі што. Пафасу проста ў канктрэтным дадзеным выпадку не разумею.
Я б аддала перавагу з'яўленню права спакойна нараджаць дома, чым атрыманню права, каб менавіта падчас маіх далёка не інтымных родаў адключалі гэтае напаўміфічнае відэаназіранне.
Не кажучы ўжо пра тое, што паміж адсутнасцю камеры у родзале і НЕфальсіфікацыяй выбарчых бюлетэняў я абіраю другое.