Siarhey Yaumenau
Цікава напісана. прыкладна такі ж шлях быў пераходу на кожнадзённае ўжыванне беларускай мовы. Але з часам адбылася эвалюцыя ў іншы бок. З тымі, з кім сумаўляюся часта - сям'я, сябры, аднадумцы, знаёмыя, я размаўляю па-беларуску. Нават на былой працы размаўляў па-беларуску. З тымі, каго бачу некалькі разоў у жыцці, а можна нават адзін, а можа нават і не бачу (як таго ж кіроўцу маршруткі), размаўляю па-руску. Гэта сапраўды складана ўвесь час быць у напружанасці і чакаць, што цябе не зразумеюць, пашлюць ці абразяць. Для аўтаркі ж тэксту свет усё яшчэ дзеліцца да белае і чорнае, дабро і зло. Паўтаноў не існуе... Альбо ты размаўляеш заўжды па-беларуску, альбо па-руску. І судзячы па назве артыкула можна ўявіць, што выбар яна зрабіла не ў бок беларускуй. Што ж шкада. Калі ёсць жаданне развіваць беларускую мову, то існуюць і іншыя шляхі папулярызацыі і пашырэння, акрамя як толькі заўжды і пры любой сітуацыі размаўляць па-белурску. Можна пісаць тэксты, граць музыку, лакалізоўваць фільмы, кнігі, open source. І я не лічу за крывадушша, калі пры гэтым з таксістам ці з сантэхнікам ты будзеш размаўляць па-руску. Нас сапраўды яшчэ замала, каб змагацца з дыскрымінацыяй, але крокі ў гэтым накірунку варта рабіць.