Памылілася значыць.)))
имя-как-имя, прабач, але не веру я, што "за" яны. Большасць прынамсі.
Проста навідавоку іхныя дзеянні. У адрозненне ад маўклівай згоды астатніх, разумееш? Я вось па сваёй працы мяркую. Такая крывадушнасць і пошук уласнай выгады замест якіх бы та не было прынцыпаў...Проста не бачыць ніхто...Звонку.
Вось ў жніўні была ў мяне мінісустрэча выпускнікоў. Ну там балбаталі - ясна. Ну і тэма за палітыку, як водзіцца, зайшла. Я моўчкі са сваімі меркаваннямі сядзела і назірала, як народ разважае. Усе як бы супраць, ага. Праўда пры гэтым, адна якраз з настаўнікаў, якія подпісы збірала: а што рабіць? у нас і так цяпер праблемы з работаю, бо ўхілы (музычны ў тым ліку) скасавалі, і ледзь сабе дзяцей на стаўку набіраем. Трымаць на працы ніхто не будзе.
Наступны: ну і сэнс па плошчах хлопаць? Дурната адна. Нічога не зменіш. Ці цябе непасрэдна чапаў хто-небудзь? Не хадзі, дзе не трэба, і не пападзешся.
Чарговае меркаванне: ну так, ходзяць людзі, але ў мяне дзеці! Хто пра іх потым думаць будзе. Таму без мяне як-небудзь. Дый працую ў дзяржарганізацыі я. Куды мне...
Наступны наогул - "шышка". Сраршыня прафсаюза аднаго з тэатраў. Мы якраз там у бары сядзелі. У кабінет падняліся, ну разумееш, на сцяне - партрэт самавядаешкаго, ну і ўсё астатняе, што з гэтага вынікае. "Я людзям дапамагаю. Кватэры выбіваць." А што - дабрадзей, хіба не? "А як, ад партрэта, не ванітуе? - пытаюся. - Без яго ніяк?" - "А што страшнага такога?" - "Дый нічога, але прабач, не паважаю стаўленне такое. Не для мяне"...
Карацей са ўсіх, а нас чалавек 15 было, толькі адзін гатовы быў "выйсці". Праўда па факце, толькі гатовы, але не больш за тое...
Вось так. А ты пра настаўнікаў. Яны - частка нашага грамадства. Зрэз, так бы мовіць. З чаго ж тады да іх патрабаванні нейкія іншыя?)))
А наогул, трэба змяніць тэму... Пра недарэчнасці размова тут як бы. І так тэмку сапсавалі. То цэнамі на малако, то "пазіцыяй"...