у тех,кто не по прописке,1 июня документы не берут
Толькі што са схода бацькоў, чые дзеці наведвалі падрыхтоўчую школку. Прагучала вельмі цікавая інфармацыя...
Па-першае, прыём дакументаў у гэтым годзе пачынаецца не з 1-га чэрвеня, а з 2-га. Заканчваецца 28.08.2012.
Па-другое і самае важнае, ІМХО. Афіцыйнай паперы на сёння (гаворка менавіта пра набор на 2012-2013 вучэбны год) аб тым, што ПЕРШАПАЧАТКОВА ў школы прымаюцца дзеці з мікрараёна, замацаванага т.з. всеобучам, НЕ ІСНУЕ.
Мажліва яшчэ з'явіцца. Да падачы заяў на паступленне ў школу яшчэ часу цалкам дастаткова. Але на сёння яго няма.
Гэтыя спісы дамоў, якія зацвярджае гарвыканкам, пры бліжэйшым разглядзе не болей чым спіс, згодна з якім тая ці іншая школа мусіць збіраць звесткі пра дзяцей-школьнікаў і кантраляваць, ці ўсе з іх насамрэч вучацца, то бок наведваюць школу.
Пра тое, што гэта дадзеная школа абавязана вучыць іх менавіта ў сваіх сценах, гаворка не ідзе.
Такім чынам, пакуль спісы всеобуча ТЭАРЭТЫЧНА яны (прыёмная камісія) могуць засунуць сабе ў .....ну разумееце....Але на практыцы ўсё адно, я нават не сумняваюся, усё застанецца, як было. Давай пашпарт - а не наш? - свабодны! І хоць галавой аб сцяну....
Мля, як закалебала гэтая сістэма.... Больш за ўсё мяне раз'юшвае, калі пачынаюць гучаць прыгожыя словы пра тое, што ўсё дзеля вас жа ( нас то бок). Кожнае дзіця мае права вучыцца блізка ад дома, а не ездзіць да чорта на рогі праз тое, што хтосьці за 5 км возіць у ягоную школу іншае дзіця. Ага, 3 разы. Калі ўстаеш і пытаешся, чаму ж тады маё дзіця не мае права вучыцца ў бліжэйшай школе? Вось жа яна, бачная з вокнаў дома, і насамрэч да іншай у 2 разы далей, дэмагогія пра "дзеля вас жа" адразу заканчваецца....
на собрании сказали,что у тех,кто не по прописке,1 июня документы не берут,а только записывают в отдельный список...а в конце июля позвонят,как увидет,сколько пришло районных...Я в шоке
Вы дарэмна ў шоку. Так увесь час і было... Сядзі і нэрвуйся да жніўня, ці прайшло тваё дзіця, нічым не горшае за іншых (але і не лепшае, вядома) на "вольныя" месцы...
У нас на падрыхтоўцы падвялі вынікі навучання. Назвалі тых, хто гатовы цалкам, хто з пытаннямі, хто мае нейкія праблемы, якія пажадана за лета выправіць, а каму і ўвогуле лепей бы было годзік пачакаць.
23 чалавекі ( з 90) выдзялілі ўмоўна як "выдатнікаў". Мая ў іх ліку. (усяго 7 класаў першых будуць набіраць) Але і іх бацькі будуць хадзіць, нахіляцца (с) (у сэнсе прасіцца, ненавіджу гэтае "прасіцца"....), і чакаць жніўня.... А шкада....