Караул, дзякуй.

) Толькі не ўпэўненая, што Вы менавіта ў адказ мне пісалі.)))
Я пра дыктант нічога не гаварыла (хаця колькі словаў пад дыктоўку напрыканцы 1-га класа, думаю, дзеці здольныя пісаць), наконт спісвання ў курсе. ( У мяне старэйшая ў 3-м класе.)
Колькасць слоў у хвіліну, як такая, мяне мала цікавіць, бо ў мяне свае крытэры. Уласныя. (малая пакуль слаба чытае - адразу скажу). Цікавіла менавіта канчатковая
афіцыйная версія. І не столькі ў разрэзе "якая ж лічба правільная", колькі "а ці прапісаная ў патрабаваннях лічба ўвогуле". Я ж як быццам адразу пра гэта вяла. ) А тое, што розныя дзеці чытаюць па-рознаму, здагадваюся. )
Я пра то, што добра б спакайней крыху ставіцца да т.з. "кантрольных", адзнак і паспяховасці. (хаця не выключаю, што там самі настаўнікі "нагнетаюць") А то, баюся, праз колькі старонак ужо пра "іспыты" чытаць давядзецца.

)
"Сравнение множеств предметов по количеству: “столько же…”, “больше…”, “меньше…"
Дзякуй. Насамрэч, гэта файна, што ў тэме ёсць настаўнікі непасрэдна. Добра ведаць, што можна да вас з Ольгай К, калі дазволіце, безумоўна, звяртацца.

Я якраз пра тое і кажу, што дзіўна мне неяк на параўненне "болей-меней" "кантрольную" пісаць. Пакуль далей, чым старшая група садку (а то і сярэдняя), ІМХО, дзеці не прасунуліся. Акрамя пісьму хіба. І то ў сэнсе дасканальнасці, набліжэння да правілаў напісання і падобнае.
Па мне, 1-ы клас можна ўвогуле ў школу не хадзіць. ))) Калі дома пакрыху літары з лічбамі пісаць і чытаць паціху, 2 гадзіны заняткаў у траўні - і справе канец.)
Ну можа і прыемна пра "нынче в школе первый класс вроде інстітута" (с) пагутарыць.))))))))