У мяне ў памяці засталося менавіта пра дадатковы асобны клас дзяцей. Настойваць не буду, бо не мая гісторыя.Разумею, пра каго ты. Сітуацыю менавіта той фарумчанкі ня ведаю, але ў агульным і цэлым справа ідзе не аб дадатковым наборы ў новыя/існуючыя класы, а проста ў класе ёсьць вольныя месцы і мама на свой запыт аб жаданьні навучаць там дзіця атрымоўвае згоду ад адміністрацыі УА.
Але вось не паленавалася, пашукала старых паведамленняў - так і ёсць. Матыў пра цэлы клас навічкоў быў.
Гаворка пра лета 2012 г.
Ну і ўвогуле. Асабіста я стаўлюся да гэтай школы з пэўным піетэтам.) Можа і дарма, але гэта яшчэ з гадоў дзяцінства.) Калі б мы блізка ад яе жылі, я б хутчэй за ўсё менавіта туды аддала б дзяцей.