zavtra, матэматыка 5 кл сёлета хутчэй за ўсё новая выйдзе. Падручнік, у сэнсе.
Бо стары ўжо зусім праграме новай не адпавядае. Дзеці з настаўнікам літаральна прамучыліся цэлы год. І на сайце электронным версій падручнікаў матэматыкі за 5 кл няма. Думаю, неспраста.)
===
Нам на вводном собрании в гимназии сказали, что факультативов в 5 классе (гимназии?!) быть не может. Поскольку в сетке занятий максимально допустимая нагрузка.
Glory, падазраю, што дураць нашага брата. У нашых быў бясплатны факультатыў па матэматыцы сёлета ў 5-м класе. І сумняюся, што гэта было перавышэннем дапушчальнай нагрузкі.) Нават перакананая, што не было.)
А ўвогуле, на сайце мінадукацыі я калісьці глядзела нормы нагрузак для школ, у сэнсе колькасць вучэбных гадзін і мажлівую колькасць факультатываў. Ёсць нейкі такі дакумент. Так што пры жаданні гэта можна знайсці і глянуць. Іншая рэч, што наўрад ці гэта штосьці зменіць. Бо калі людзі ўжо настроіліся грошай узяць - наўрад ці яны ад гэтай ідэі адмовяцца. ) Прынамсі мірам. А вайной, не думаю, што яно таго вартае.