По-моему это бред, почему нельзя умножением проверить?
Ёсць адчуванне, што блытаюцца розныя рэчы: "вылічыце і праверце..." і "рашыце ўраўненне".
У першым выпадку можна праверыць тым варыянтам, які больш падабаецца. У другім рашаецца ўраўненне. А рашэнне ўраўнення ў сваю чаргу ў 4-м класе ўключае ў сябе так званую праверку, калі знойдзеная невядомая падстаўляецца ва ўраўненне і далей робяцца адпаведныя дзеянні. Менавіта тыя, якія зададзеныя ва ўмовах, а не тыя, якія камусьці больш падабаюцца, ці падаюцца больш зручнымі. Да таго ж гэта 6:3=2 можна праверыць множаннем, а як будуць правярацца больш складаныя ўраўненні? Якія праходзяцца ў старшых класах?
Іншая рэч, што ў старшых класах праверка ўжо не пішацца, але тэарэтычна, калі ёсць сумневы ў адказе, дзеці павінны ўмець падставіць адказ ва ўраўненне і праверыць, каб пераканацца, што рашылі правільна. Менавіта для гэтага ў пачатковай школе гэтую праверку ў складзе рашэння ўраўнення і патрабуюць.
Таму лагічна, што дзецям, якія зрабілі праверку як ім больш падабаецца, а не так, як дадзена ўмовамі ўраўнення, умоваў задання да канца не выканалі.
Проста мая дачка, прыкладам, гэтую праверку ўсур'ёз ніколі не ўспрымала, бо і так не сумнявалася ў адказе, а проста пісала, бо так патрабуецца. Думаю, не толькі мая. Але, мажліва, ёсць тыя, каму такая праверка і праўда патрабуецца?
Так, праверка - фармальнасць. І шкада, калі за рэшанае па сутнасці заданне праз фармальнасць зніжаюць адзнаку. Але зноў жа фармальна камісія мае рацыю. Такія патрабаванні.