108. Асоба, якая прымае ўдзел у конкурсе, можа азнаёміцца з вынікамі ацэньвання пісьмовай работы, работы ў галіне выяўленчага мастацтва незалежна ад атрыманай адзнакі на падставе пісьмовай заявы, якая падаецца на імя старшыні экзаменацыйнай камісіі азначанай асобай (законным прадстаўніком непаўналетняй асобы) у дзень абвяшчэння адзнакі. Дапускаецца па рашэнню прыёмнай камісіі ажыццяўляць азнаямленне асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, з вынікамі ацэньвання сваіх пісьмовых работ, работ у галіне выяўленчага мастацтва ў адпаведнасці з загадзя вызначаным прыёмнай камісіяй графікам і па жаданні непаўналетніх асоб у прысутнасці іх законных прадстаўнікоў.
109. У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы), якая прымае ўдзел у конкурсе, мае права падаць апеляцыю на імя старшыні прыёмнай камісіі на працягу двух працоўных дзён пасля абвяшчэння адзнакі па выніках ацэньвання пісьмовай работы (работы ў галіне выяўленчага мастацтва).
Вынікі разгляду апеляцыі паведамляюцца асобе (законнаму прадстаўніку непаўналетняй асобы), якая падала апеляцыю, не пазней чым на наступны працоўны дзень пасля яе падачы.
110. Разгляд апеляцыі ажыццяўляе апеляцыйная камісія ў саставе старшыні і двух членаў экзаменацыйнай камісіі. У састаў апеляцыйнай камісіі не ўключаюцца члены экзаменацыйнай камісіі, якія правяралі і ацэньвалі пісьмовую работу па адпаведным вучэбным прадмеце (работу ў галіне выяўленчага мастацтва).
Пры разглядзе апеляцыі не дапускаецца зніжэння адзнакі, якую атрымала асоба па выніках ацэньвання пісьмовай работы (работы ў галіне выяўленчага мастацтва).
Апеляцыйная камісія прымае рашэнне па выніках ацэньвання пісьмовай работы (работы ў галіне выяўленчага мастацтва) адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў.
Рашэнне апеляцыйнай камісіі афармляецца пратаколам. Пратакол апеляцыйнай камісіі падпісваецца старшынёй і членамі апеляцыйнай камісіі.
111. Рашэнне апеляцыйнай камісіі па выніках разгляду пісьмовай заявы асобы (законнага прадстаўніка непаўналетняй асобы) аб нязгодзе з выстаўленай адзнакай па выніках ацэньвання пісьмовай работы, праверкі здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва з’яўляецца канчатковым.