Пра ацэньванне работ па матэматыцы.
Калі шчыра, я яго так і не разумею.
Нормы не прапісваюць, колькі балаў зніжаецца за істотную памылку.
Адзін? Два? Ці ўсю колькасць балаў за тое ці іншае заданне?
На мой погляд, калі ход рашэння задачы няправільны, гэта значыць, што заданне невыкананае. Значыць знімаецца ўся колькасць балаў за заданне.
А калі, прыкладам, ход рашэння правільны, але ёсць памылка ў вылічэннях, ужо можна палічыць, што напалову заданне выкананае, і зняць палову колькасці балаў за заданне.
Але згодна з нормамі і тое і тое - істотныя памылкі.
Не разумею.
Вельмі цікава было б каго з настаўнікаў пачатковай школы паслухаць.
Бо ацэньванне матэматыкі нават пры празрыстай шкале ўсё адно застаецца таямніцай за 7 пячаткамі, як па мне.
Так што,
Незабудка, можа я вам зусім і няправільна вышэй пра балы напісала.
Гэта чыста на мой погляд так. А як насамрэч - аднаму Богу вядома.
Про нумерацию порядка действий можно поподробней?
я так зразумела, што гаворка пра тое, што дзеці звычайна, выконваючы дзеянні, іх нумаруюць, так:
1) ....
2)...
3)...
Але не думаю, што калі кожнае дзеянне напісана ў тым парадку, якім выконваецца, але не пранумаравана пры гэтым, што гэтая нейкая істотная памылка.