простите, но ведь и Вы, так же чисто теоретически рассуждали о переводе дитя из гимназии в гимназию, не имея опыта в этом вопросе... но позволяли себе абсолютно точно утверждать, что без "танцев с бубнами" не обошлось.. и заподозрили всех переведшихся в "махинациях". Цi не?
Не так.
Пра танцы з бубнами пісалі многія, але дакладна не я. Я пісала пра "не проста так", плюс неаднойчы паясняла, што маю на ўвазе. Калі пры ўсім гэтым частка прысутных працягвае чытаць пра танцы, то гэта можа сведчыць толькі аб адным, што на ўзроўні падсвядомасці ўсе ўсё ведаюць і разумеюць яшчэ лепей за мяне, хоць на словах і сцвярджаюць адваротнае. З іншага боку, калі для вас танцы з бубнамі - сінанімічны выраз майму не проста так, то значыць так, у звыклай вам тэрміналогіі я кажу менавіта пра гэта.
У якасці аналогіі магу прыём у доктара прывесці. Калі вы па талоне, то вас абавязаныя прыняць, незалежна ад часу, настрою доктара, яго жадання-нежадання, вашых камунікатыўных здольнасцяў і г.д. Калі вы без талона, то вас могуць прыняць, а могуць не прыняць. Залежна ад эннай колькасці фактараў.
З сітуацыяй, аб якой я вышэй гаварыла, прыкладна так жа. Калі вы здалі іспыты падчас уступнай кампаніі на прахадны бал, ці паступілі на вольнае месца, конкурс на якое быў абвешчаны, вас прыняць у гэтую гімназію абавязаныя, незалежна ад... А калі вы прыйшлі з пераводам, то вас могуць прыняць, а могуць і не.) Зноў жа - залежна ад... Настрою, надвор'я, вашага ўмення пераканаць і прасіць і г.д.) І вось гэтая залежнасць - мінус. Адзін вялікі глабальны мінус.
І ўсё гэта вышэйсказанае - дадзенасць і факт. Вядомы ўсім і кожнаму. У адрозненне ад чыіхсьці здольнасцяў, напрыклад.)
Плюс я пісала аб гэтым у дачыненні да сябе. А вы пра сябе і сваё дзіця пішаце, калі пра адсутнасць матэматычных здольнасцяў кажаце? І я не кажу, правільна гэта ці няправільна і варта ці няварта так рабіць. Я разважаю ў катэгорыях адносных - прасцей/лягчэй/мэтазгодней. І ўжо дакладна нікому нічога не раю. І не бачу нічога кепскага ў тым, што хтосьці спрабуе і такім шляхам - шляхам перавода - трапляць у патрэбную для сябе гімназію. Нават калі пры гэтым яму даводзіцца і прасіць і прапаноўваць, і г.д. Я кажу, што гэта дакладна не прасцей, чым удзельнічаць у гэтай хай сабе і вар'яцкай уступнай кампаніі. Мне не прасцей.
Ну і што да досведу. Пераводам я не займалася - не давялося. Хаця пераведзеных дзяцей на свае вочы бачыла, у класе дачкі. І тут пра пераводы дзяцей неаднойчы пісалі. А вось уладкоўваннем дзяцей у прагімназію займалася. Так што кухню тое-сёе ведаю. Пры тым, што і школа гэтая да майго дома найбліжэйшая, і дзеці на падрыхтоўку хадзілі і па заканчэнні ў ліку самых лепшых і рэкамендаваных да залічэння былі, і дом наш роўна пасля ўладкавання малодшай стаў да гэтай гімназіі па прапісцы адносіцца...
А цяпер давайце пра тое, аб чым пішаце вы. Дзіця з адсутнымі здольнасцямі, як я разумею, дакладна не ваша. Матэматычных класаў, у якія такое няздольнае дзіця запіхваюць, па горадзе ўсяго два, прычым у абодва дзяцей набіраюць па конкурсе, дзе няздольны ўжо дакладна не праскочыць. Дык аб чым вы пішаце? Дзе ўсе гэтыя няздольныя дзеці, якія вучацца на 5-6, і якіх масава суюць у гімназіі дый яшчэ ў матэматычныя класы?