у меня одна знакомая поменяла школу своему ребёнку только потому, что запрещали писать чернильной ручкой. нашла школу полояльней (а мы, кстати, в школе чернильными писали по инициативе учительницы русского языка)
ой, я ж мало вставила
Падкрэслiванне членаў сказа, выдзяленне марфем у слове, умоўныя абазначэннi, чарцяжы, схемы, графікі, табліцы, дыяграмы, малюнкі выконваюцца акуратна алоўкам або ручкай, пры неабходнасці – з прымяненнем лiнейкi i цыркуля. Не дапускаецца выкарыстанне фламастараў, уклеек i аплiкацый у сшытках для кантрольных работ.
21. Па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка“, ”Астраномія“ ў сшытках для кантрольных работ пры пабудове геаметрычных фігур, графікаў функцый, выкананні малюнкаў, табліц, графікаў і схем вучні могуць выкарыстоўваць каляровыя алоўкі, акрамя чырвонага.
Па вучэбным прадмеце ”Геаграфія“ ў сшытках для навучальных і практычных работ можна выкарыстоўваць каляровыя алоўкі, акрамя чырвонага.
и, как я понимаю, о самом наболевшем
У сшытках па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“, пачынаючы з ІІ класа, пры афармленні рашэння заданняў на асобным радку ўказваецца від навучальнай работы (слова ”Прыклады“ ў ІІ–ІV класах не пішацца). Паміж назвай віду задання, рашэннем і адказам прапускаецца адпаведна адзін радок (адна клетка ўніз), паміж слупкамі прыкладаў, размешчаных адзін пад адным, – два радкі (дзве клеткі ўніз). Для аддзялення адной навучальнай работы ад другой i для выстаўлення адзнакi прапускаюцца чатыры радкі (чатыры клеткі ўніз), паміж слупкамі прыкладаў, размешчаных на адным радку, – тры клеткі ўправа.
и ещё
Памiж назвай вiду работы i загалоўкам, а таксама памiж загалоўкам i тэкстам радкі (лінейкі) не прапускаюцца. Памiж заключным радком тэксту навучальнай або кантрольнай работы i датай наступнай навучальнай або кантрольнай работы прапускаюцца два радкі (дзве лінейкі) незалежна ад таго, колькі радкоў застаецца на старонцы сшытка. Калі пасля работы застаецца адзін радок на старонцы, дата запісваецца на верхнім радку наступнай старонкі.
и не могу обойти стороной свою любимую фразу этого фееричного документа, который каждый год выходит по типу в новой редакции, но эта фраза остается неизменной
дапускаецца абазначэнне класа лічбамі як арабскага, так і рымскага алфавіта
лічбамі алфавіта, Карл! рымскага алфавіта!